Вы тут

Споўнілася 100 гадоў са дня ўтварэння крымінальнага вышуку


5 кастрычніка 2018-га — знакавая дата для Міністэрства ўнутраных спраў. Споўнілася 100 гадоў са дня ўтварэння крымінальнага вышуку.


Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

У гэты дзень падраздзяленням крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі быў уручаны сцяг, заснаваны загадам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. Уручэнне адбылося на плошчы Дзяржаўнага сцяга пры ўдзеле кіраўніцтва ведамства і крымінальнага вышуку краіны, начальнікаў абласных упраўленняў міліцыі і ветэранаў.

— Гэты дзень, 100-годдзе крымінальнага вышуку, стане ў гісторыі міліцыі Беларусі яшчэ і ўнікальным святам, — адзначыў Ігар Шуневіч. — Падраздзяленням крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ўручаны сцяг, які зойме асаблівае месца ў летапісе легендарнай службы. Сцяг для кожнага супрацоўніка стане сімвалам доблесці і гонару, напамінам аб гераічных традыцыях і абавязку супрацоўнікаў крымінальнага вышуку па абароне грамадзян ад злачынных замахаў.

Пасля таго як сцяг быў уручаны падраздзяленням крымінальнага вышуку, супрацоўнікі службы атрымалі дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды за ўзорнае выкананне службовага абавязку, прафесійнае майстэрства, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці, значны асабісты ўклад кожнага ў справу барацьбы са злачыннасцю.

Адказваючы на пытанне, які ўклад унёс крымінальны вышук у нашу агульную бяспеку, Ігар Шуневіч адзначыў: «Крымінальны вышук краіны валодае велізарным вопытам, усім неабходным тэхнічным абсталяваннем для таго, каб адэкватна рэагаваць на ўсе выклікі і пагрозы крымінальнага свету».

Адна з удзельніц падзеі, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Жодзінскага ГАУС капітан міліцыі Вольга Каралёва, на пытанне, якая на самай справе гэтая служба, адказала:

— Служба, як і ўсе іншыя ў міліцыі, і небяспечная, і цяжкая. Бываюць свае пытанні, свае нюансы. Але служба цікавая, працаваць можна і трэба. Вядома, бываюць розныя сітуацыі, калі даводзіцца няпроста. Але здараюцца і прыемныя моманты... як, напрыклад, сённяшні дзень.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Прыемныя моманты службы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».