Вы тут

Пплануецца правесці зарыбленне 11 вадаёмаў краіны


Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) у кастрычніку — лістападзе плануе правесці зарыбленне 11 вадаёмаў краіны.


Гэта працяг мерапрыемстваў па аднаўленні рыбных рэсурсаў у Беларусі. У праватнасці, запланавана правесці зарыбленне вадасховішчаў Вялута, Княжабор'еўскае, Свіднае, Зэльвенскае, Ляўкі, Гарэніцкае, Рудзея, азёр Лучай, Мугірына і іншых.

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў з 2014 года праводзіць мерапрыемствы па ўзнаўленні рыбных рэсурсаў у рыбалоўных угоддзях фонду запасу. З 2014-га па 2018 год праведзена зарыбленне звыш 50 сацыяльна значных вадаёмаў краіны: вадасховішчаў Заслаўскага, Чыгірынскага, Пятровіцкага, Рудзеі, Пцічы, Вячы, Салігорскага, Чырвонаслабодскага, Мышанкі, Лепельскага возера, Дняпра, Прыпяці і іншых. Штогод у вадаёмы краіны ўсяляецца каля 30 тон або звыш 100 тысяч асобін розных відаў рыб, у тым ліку шчупакоў, сома, ліня, карпа, белага амура.

Як адзначылі ў БТПР, зарыбленне скіравана на аднаўленне рыбных запасаў, паляпшэнне відавога складу іхтыяфаўны вадаёмаў, а таксама на задавальненне рэалізацыі права на бясплатнае аматарскае рыбалоўства ўсіх без выключэння грамадзян краіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Падсяліць сома і ліня

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.