Вы тут

Дэпазіты на сямейны капітал — амаль на 590 млн долараў


На 1 кастрычніка 2018 года ў нашай краіне адкрыта амаль 59 тысяч дэпазітных рахункаў на сямейны капітал. Іх агульная сума складае амаль 590 млн долараў ЗША. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый КАВАЛЬКОЎ на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня маці, які будзе адзначацца 14 кастрычніка.


Намеснік міністра адзначыў, што дзяржаўная падтрымка сям'і — адзін з ключавых кірункаў нашай сацыяльнай палітыкі і адна з асноў дэмаграфічнай бяспекі. Доўгатэрміновай падтрымкай шматдзетных сем'яў, паводле яго слоў, з'яўляецца сямейны капітал, які прызначаецца сем'ям з 2015 года. Яго сума складае 10 тысяч долараў, адкрыць такі дэпазіт сям'я можа пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей.

Акрамя таго, па словах Валерыя Кавалькова, па стане на 1 ліпеня 2018 года больш за 530 тысяч чалавек атрымлівалі падтрымку ад дзяржавы ў выглядзе той ці іншай дзяржаўнай дапамогі, прадугледжанай сем'ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Фактычна, як адзначыў намеснік міністра, гэта амаль кожнае трэцяе дзіця ў краіне.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.