Вы тут

Нарматыў на электрычнасць хутка адменяць?


Усіх нас цікавіць адно пытанне: ці знізяцца тарыфы на электраэнергію для насельніцтва пасля ўводу БелАЭС? Пакуль што дакладнага адказу Мінэнерга не дае, але ў той жа час яно выступае за карэкціроўку самой схемы спажывання электраэнергіі насельніцтвам.


І размовы ў кулуарах міністэрства сведчаць пра тое, што хутка ўсталюецца адзіная цана на электрычнасць, а дыферэнцыяцыі тарыфаў не будзе. Ужо нават вядома, калі гэта адбудзецца. «З улікам таго, што насельніцтва наблізілася ўшчыльную да пакрыцця выдаткаў, якія нясе энергасістэма па вытворчасці электраэнергіі, разглядаецца пытанне ад сыходу ад дыферэнцыяцыі тарыфаў у залежнасці ад аб'ёмаў спажывання па ўсіх хатніх гаспадарках, пачынаючы з 2019 года», — заявіла падчас энергетычнага форуму намеснік міністра энергетыкі краіны Вольга ПРУДНІКАВА.

Гэта асноўны фактар. Але ёсць і іншыя. Напрыклад, больш за 80 % хатніх гаспадарак укладваюцца ў дыферэнцыраваны тарыф, субсідаваны дзяржавай. Акрамя гэтага, у нашай краіне прыняты дадатковы план дзеянняў, які датычыцца павелічэння электраспажывання ў рэальным сектары. Так, увод двух энергаблокаў БелАЭС значна павялічыць магутнасць айчыннай энергасістэмы.

У тэму

Нагадаем, што цяпер па субсідаваных дзяржавай расцэнках можна браць толькі 150 кВт, калі ёсць газавая пліта, або 250 кВт, калі яна электрычная. Калі ліміт будзе перавышаны, прыйдзецца плаціць на 16—28 % больш.

Калі ініцыятыва Мінэнерга рэалізуецца, то сітуацыя зменіцца — цана стане адзінай. «Гаворка не ідзе аб павышэнні нарматыву спажывання ў 150 кілават-гадзін электраэнергіі. Мы выступаем за тое, каб зняць яго наогул, а не павысіць да 200 або 300 кВт, ніякіх гранічных лічбаў не павінна быць», — растлумачыла намеснік міністра.

Яшчэ адным новаўвядзеннем стане дыстанцыйнае зняцце паказанняў з кватэрных электралічыльнікаў, якія маюць намер усталёўваць спачатку ў новабудоўлях. Першыя падобныя праекты ўжо запушчаны.

Падобная работа праводзіцца і ў галіне газа і цеплазабеспячэння. «Спадзяюся, што праз пэўны перыяд часу кожная сям'я будзе мець лічыльнік цеплавой энергіі і рэгуляваць магчымасць выкарыстання энергарэсурсаў для ўласных патрэб», — сказала Вольга Пруднікава.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.