Вы тут

«Зялёная» дастаўка


У Пекіне прайшло мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю збору праектаў для распрацоўкі экалагічнай ўпакоўкі, якая будзе выкарыстоўвацца ў эскпрэс-дастаўцы, пры транспартоўцы ежы на вынас і захоўванні прадуктаў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Перыяд, за які будуць прымацца праекты, будзе доўжыцца да 15 красавіка 2019 года.  Акрамя таго, у чэрвені наступнага года пасля праходжання тэставай эксплуатацыі ўпакоўкі будуць выкарыстоўвацца на адпаведных платформах і прадпрыемствах.

Па дадзеных упраўлення паштовай сувязі Пекіна, у 2017 годзе аб'ём экспрэс-даставак па Пекіне склаў 2,275 млрд заказаў  і вырас на 16 працэнтаў у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.  Для дастаўкі былі выкарыстаныя ўпакоўкі папяровай вытворчасці, пластыкавыя пакеты і напаўняльнікі, якія абараняюць прадмет дастаўкі ад пашкоджанняў.  Па папярэднім падліку адной з платформаў па замове ежы на вынас, у першай палове 2018 года штодзённы аб'ём заказаў ў Пекіне дасягнуў 2 млн, для транспарціроўкі якіх быў выкарыстаны прыкладна за 1 млн пластыкавых пакетаў і 2 млн скрынак.  Большасць з гэтых упаковак не падлягае перапрацоўцы, што аказала дадатковую нагрузку на галіну перапрацоўкі гарадскога гаспадарчага смецця.

Па наяўных звестках, дадзенае мерапрыемства падзелена на пяць этапаў: вызначэнне попыту, збор праектаў, прымяненне праектаў на практыцы, праверка і ацэнка, а таксама дэманстрацыя і падвядзенне вынікаў.  Першы этап пройдзе з 20 верасня па 20 кастрычніка.  Другі этап - з 21 кастрычніка 2018 г. па 15 красавіка 2019 г. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце www.bjgreendesign.com, што вызваліць ўдзельніка ад платы за рэгістрацыю, праверку і ацэнку.  Акрамя таго, ён атрымае прэмію і сертыфікат.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Разумныя грошы. Крэдыты сталі больш даступнымі, а стаўкі па дэпазітах — ніжэйшымі

Разумныя грошы. Крэдыты сталі больш даступнымі, а стаўкі па дэпазітах — ніжэйшымі

Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.

Грамадства

Яраслаў Іваноў: Падчас «Студэнта года» я прайшоў каласальны шлях

Яраслаў Іваноў: Падчас «Студэнта года» я прайшоў каласальны шлях

Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​