Вы тут

Касмадром для прыватнікаў


Кітайскі касмадром Цзюцюань, які мае 60-гадовую гісторыю, стаў пляцоўкай для правядзення кітайскімі прыватнымі кампаніямі камерцыйных запускаў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


У верасні тут адбыліся запускі двух ракет-носьбітаў, пабудаваныя прыватнымі кампаніямі. Гэта сведчыць аб прасоўванні камерцыялізацыі айчыннай касмічнай галіны, што адпавядае асноўнай стратэгіі развіцця гэтай справы, заявіў кіраўнік аддзела планавання касмадрома Цзя Лідэ. За апошнія 9 месяцаў у краіне былі паспяхова выкананы 4 запускі субарбітальных ракет-носьбітаў кітайскіх прыватных прадпрыемстваў.

У Кітаі налічваецца чатыры касмадрома, у прыватнасці Цзюцюань, Тайюань, Січан і Вэньчан.  Створаны ў 1958 годзе Цзюцюань з'яўляецца першым касмадромам і адзінай пляцоўкай для правядзення пілатуемых касмічных палётаў. У 1970 годзе з касмадрома Цзюцюань быў здзейснены старт першага спадарожніка айчыннай распрацоўкі.  З тых часоў адсюль у космас былі запушчаныя 140 спадарожнікаў і 11 касмічных караблёў серыі "Шэньчжоў".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».