Вы тут

Лоеў і Добруш былі вызвалены 75 гадоў таму


Юбілей вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў урачыста адзначылі невялікія раённыя цэнтры Гомельшчыны. Дзясяткі мерапрыемстваў нагадалі пра лёсавызначальныя для краіны падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, за вызваленне Лоеўскага раёна 365 воінаў былі ўзнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза.


У райцэнтры з гэтай нагоды прайшла рэканструкцыя фарсіравання Дняпра і парад катараў пагранічнай камендатуры «Лоеў» вайсковай часці 1242. Дарэчы, напярэдадні адной з яе застаў было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Сушанава, які адным з першых пераправіўся цераз умацаваны фашыстамі Дняпро. Як расказала дырэктар Лоеўскага музея бітвы за Дняпро Рыма Стаднікава, у архіўных дакументах ёсць сведчанні пра тое, што Мікалай Сушанаў 15 кастрычніка 1943 года пры фарсіраванні ракі Дняпро на поўдзень ад Лоева пераправіўся з байцамі на правы бераг:

— Там адразу ж стварыў групу і павёў яе на знішчэнне агнявых кропак ворага. Закідаў гранатамі дзот і знішчыў варожы кулямёт з разлікам.

У добрушскіх праваслаўных храмах маліліся за мір. Там жа арганізавалі вахту Памяці і адкрылі мемарыяльныя дошкі на вуліцах, названых у гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны: Іллі Уласенкі, Фёдара Хлуднева і Рымы Шаршнёвай. У райцэнтры таксама адбыліся публічная дэманстрацыя даследчых работ патрыятычнай акцыі «#ЗАРОДНЫКРАЙ» і пасадка дрэў на алеі каля мемарыяльнага комплексу «Памяць».

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.