Вы тут

Вынікі ЦТ 2019 года будуць разлічаны па новай методыцы


Вынікі цэнтралізаванага тэставання 2019 года будуць разлічаны з выкарыстаннем новай методыкі падліку тэставага бала. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, паведамляе БЕЛТА.


Фота: архіў БЕЛТА

У 2018 году новая сістэма ацэнкі на ЦТ паспяхова прайшла мадэльную апрабацыю. Працэдура атрымліваецца яшчэ больш адкрытай і празрыстай для абітурыентаў.

Сутнасць методыкі складаецца ў тым, што кожнаму тэставаму заданню прысвойваецца першасны бал, які абітурыенты будуць ведаць яшчэ да ЦТ. Ён будзе залежаць ад шматлікіх паказчыкаў - ўзроўню складанасці, формы прадстаўлення. Затым будуць уведзены каэфіцыенты ў працэсе праверкі работ абітурыентаў і далей разлічаны выніковы тэставы бал. І першасны, і тэставы выніковы балы, а значыць, і свой ранг, абітурыенты змогуць убачыць на сайце РІКВ.

Па гэтай жа методыцы будуць разлічвацца вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання ў 2018-2019 навучальным годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».