Вы тут

З якімі зваротамі штодзённа даводзіцца сутыкацца старшыні сельсавета?


Па комплексе сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, што былі летась, Каменскі сельскі Савет дэпутатаў стаў найлепшым. Яго старшыня Алег Пусікаў лічыць — такога выніку дасягнулі дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з органамі грамадскага тэрытарыяльнага самакіравання, піша Чавуская раённая газета «Іскра».


— У рабоце з насельніцтвам дапамога сельскіх старастаў адыгрывае вялікую ролю. Яны не толькі своечасова заўважаць праблему, падкажуць, як яе вырашыць, але і самі ўдзельнічаюць. З дапамогай старастаў збіраюцца добраахвотныя ўзносы, сёлета — 547,20 рубля, праводзяцца суботнікі па навядзенні парадку на могілках і прыдамавых тэрыторыях. У рабоце па добраўпарадкаванні дапамагаюць і супрацоўнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, — кажа старшыня Каменскага сельскага Савета дэпутатаў Алег ПУСІКАЎ.

Ён перакананы, што кожны павінен усвядоміць: калі хочам, каб у населеных пунктах былі чысціня і парадак — трэба рабіць свой унёсак. Пачынаць са сваёй дваровай тэрыторыі або са свайго пад'езда.

— Большасць грамадзян гэта разумее, аднак прыходзіцца і прымаць меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Таму праводзіцца вялікая растлумачальная работа: сельскія сходы, прыёмы грамадзян, выязныя пасяджэнні, адзіныя дні інфармавання, дні вёскі, — адзначае суразмоўнік.

Дарэчы, на добраўпарадкаванне за восем месяцаў 2018 года выдаткавана 3 167 рублёў. Наводзіцца парадак не толькі ў населеных пунктах, але і на грамадзянскіх могілках, а іх на тэрыторыі сельсавета 32. Зносяцца таксама аварыйныя дрэвы, сёлета іх было прыбрана 20. Праводзіцца работа па скарачэнні колькасці пустых старых дамоў на вёсцы: у гэтым годзе былі знесены 23 трухлявыя хаты. Зямельныя ўчасткі, што вызваляюцца такім чынам, перадаюцца на баланс мясцовага сельгаспрадпрыемства для ўключэння ў сельгасабарот альбо ўносяцца ў пералік свабодных.

Гэтае пытанне ўвесь час знаходзіцца на кантролі сельвыканкама. Вялікую ўвагу ён удзяляе таксама вырашэнню праблем, з якімі вяскоўцы звяртаюцца да мясцовай улады: аказваецца садзейнічанне ў набыцці паліва, рамонце дамоў і агароджаў, чыстцы калодзежаў. Паступаюць і звароты, якія датычацца афармлення спадчыны, зямельных участкаў, атрымання розных даведак. Ні адзін са зваротаў не застаецца па-за ўвагай. Як і праца размешчаных на тэрыторыі сельсавета аб'ектаў гандлю, аховы здароўя, культуры, жыллёва-бытавыя ўмовы састарэлых адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, пытанні пажарнай бяспекі і шматлікія іншыя.

Падрыхтавала Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Набыць паліва, пачысціць калодзеж ці атрымаць даведку...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».