Заўтра, 20 кастрычніка, пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя "Чысты лес". Чакаецца, што ўдзел у ёй прымуць не менш за 35 тыс. валанцёраў, уборка будзе ісці амаль на 2000 кропак па ўсёй краіне. Асаблівую ўвагу удзельнікі акцыі нададуць знакавым і памятным мясцінам.
Далучыцца да акцыі можа кожны – сем'і, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый і асобныя валанцёры. Каб дапамагчы навесці парадак у лесе, трэба звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас ці лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Там спецыялісты падкажуць бліжэйшы аб'ект для працы і забяспечаць удзельнікаў неабходным інвентаром – пакетамі для смецця і пальчаткамі.
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.