Вы тут

Заробкі набліжаюцца да тысячы рублёў


Згодна з аналітычным аглядам Нацыянальнага банка краіны, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у жніўні гэтага года склала 987,5 рубля, што ў рэальным выражэнні на 11 % вышэй за адпаведны ўзровень мінулага года.


У разрэзе ўзбуйненых відаў дзейнасці найбольшы ўзровень сярэднямесячнай налічанай заработнай платы ў жніўні зафіксаваны ў сферы інфармацыі і сувязі (2 773,9 рубля), а найменшы — у сферы адукацыі (616,8 рубля).

У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў жніўні склала 720,5 рубля. Рэальная заработная плата ў бюджэтных арганізацыях у студзені — жніўні гэтага года павялічылася на 15,3 працэнта.

Па падліках аналітыкаў, грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў студзені — ліпені гэтага года склалі 614,1 рубля ў месяц, што на 13,5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд летась. Асноўнымі крыніцамі фарміравання грашовых даходаў насельніцтва выступалі аплата працы і трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі і стыпендыі), удзельная вага якіх у агульнай суме грашовых даходаў насельніцтва склала 87,7 працэнта.

У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў апошнім месяцы лета на ўліку стаяла 2 550,5 тысячы пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 363,9 рубля, што ў 2,2 раза перавышае бюджэт пражытковага мінімуму. Сярэдні памер пенсій у жніўні склаў: па ўзросце — 374,8 рубля, па інваліднасці — 332,1 рубля, у сувязі са стратай карміцеля — 251,8 рубля, сацыяльных пенсій — 198,2 рубля.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?