Вы тут

Басейн для Заходняга


Заходні — гэта адзін з маладых мікрараёнаў Бабруйска, які імкліва развіваецца. Першага верасня тут адкрылася буйная нават па маштабах краіны школа на тысячу вучняў, а зараз на яе базе ўрачыста прэзентавалі новы басейн.


Двухпавярховы будынак быў узведзены з сучасных матэрыялаў усяго за адзінаццаць месяцаў. Да паслуг наведвальнікаў — сем плавальных дарожак па 25 метраў кожная. Плюс «лягушатнік» для дзяцей. Наведваць спартыўны аб'ект змогуць не толькі вучні 34-й школы, але і ўсе жыхары Бабруйска. Дарэчы, акрамя басейна створаны ўмовы для заняткаў настольным тэнісам, у трэнажорнай зале да паслуг дарослых і дзяцей утульныя душавыя, для персаналу — трэнерскія памяшканні. Ёсць нават саўна.

Як адзначыў падчас адкрыцця старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, установа дазволіць усім жыхарам мікрараёна аздаравіцца, ну а вучням дасць шанц палепшыць свае спартыўныя паказчыкі і дасягнуць новых вышынь. Кіраўнік горада падзякаваў за такі прыгожы і карысны падарунак гораду і ўручыў будаўнікам узнагароды, а таксама выказаў спадзяванні, што хутка ў Бабруйску з'явіцца яшчэ адзін вельмі важны для горада аб'ект — дзіцячы сад у сёмым мікрараёне.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота bobrlife.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».