Вы тут

Прэм'ер-міністр Японіі нанясе візіт у Кітай


Па запрашэнні прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ нанясе афіцыйны візіт у Кітай з 25 па 27 кастрычніка.  Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства КНР, "гэты візіт прэм'ер-міністра Японіі стане першым за сем гадоў""Паездка кіраўніка ўрада Японіі таксама супадзе з 40-й гадавінай заключэння дагавора аб міры і дружбе паміж дзвюма краінамі", - дадаў ён.

Лу Кан таксама адзначыў, што Абэ сустрэнецца з кіраўніцтвам КНР. "Бакі абмяняюцца думкамі адносна цяперашняга стану і перспектыў развіцця двухбаковых адносінаў", - заявіў ён. Акрамя таго, па словах дыпламата, кіраўнік кабінета міністраў Японіі сумесна з кітайскім кіраўніцтвам прыме ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 40-й гадавіны дамовы аб міры і дружбе, а таксама ў першым Кітайска-японскім форуме па супрацоўніцтве на рынках трэціх краін.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.