Вы тут

75 гадоў таму было знішчана Мінскае гета


Жалобны мітынг, прысвечаны горкай гадавіне, адбыўся на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Яма».


Удзел у мерапрыемстве ўзяў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір МАКЕЙ. «Сёння ў Беларусі робяць усё, каб захаваць памяць пра ахвяр халакосту, гарантаваць роўнасць перад законам кожнаму чалавеку незалежна ад расы, колеру скуры, нацыянальнага або этнічнага паходжання. Беларусь салідарная з намаганнямі дзяржаў, міжнародных арганізацый, яўрэйскай супольнасці па ўвекавечанні памяці ахвяр Другой сусветнай вайны, подзвігу ветэранаў», — адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Ад імя кіраўніцтва Ізраіля падзяку за захаванне памяці аб ахвярах халакосту выказала беларусам і Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку міністр аліі і інтэграцыі Ізраіля Софа ЛАНДВЕР, якая наведала мемарыял.

Акрамя дыпламатаў у шэрагу шаноўных гасцей — былыя вязні, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, буйных яўрэйскіх міжнародных арганізацый.

Мінскае гета — адзін з найбуйнейшых у Еўропе лагераў для знішчэння яўрэяў часоў Другой сусветнай вайны. Да канца кастрычніка 1943 года нацысты забілі тут больш за 100 тысяч чалавек.

Зварот з нагоды жалобнай даты да суайчыннікаў і замежных гасцей накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: «Другая сусветная вайна пакінула на Зямлі і ў душах людзей глыбокі след жорсткіх злачынстваў супраць чалавецтва. 75 гадоў таму было знішчана Мінскае гета, а боль ад гэтай трагедыі не сціхае. Гэта боль за старых, дзяцей, жанчын і мужчын, з абыякавасцю пазбаўленых жыцця толькі за іх паходжанне. Больш за 100 тысяч яўрэяў прайшлі тут праз сапраўднае пекла — голад, холад, прыніжэнні і катаванні».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў подзвіг жыхароў Беларусі, якія дапамагалі асуджаным на смерць яўрэям. «Дзякуем жыхарам Беларусі, якія, рызыкуючы сабой, ратавалі вязняў, за што ўдастоены высокага звання «Праведнікі народаў свету». Наша зямля, дзе загінуў кожны трэці жыхар, прамочаная слязьмі бязвінных людзей, дала новыя парасткі. Вырасла пакаленне, якое памятае ўрокі гісторыі і беражэ мір», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што планета зноў паглыбляецца ў пекла рэлігійных, міжнацыянальных і палітычных канфліктаў. «Усім, хто сёння забыў ці, на сваё шчасце, не ведаў гора вайны, мы не стомімся паўтараць: адзінае, за што мы павінны змагацца, — гэта жыццё чалавека. Толькі яно мае сэнс і каштоўнасць на Зямлі», — упэўнены Прэзідэнт Беларусі.

Паводле БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Боль, які не сціхае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».