Вы тут

Японія вылучыла больш за $200 тыс для бальніц на Гомельшчыне і Брэстчыне


Дзякуючы гэтаму Брэсцкая абласная дзіцячая бальніца зможа закупіць артраскоп (разнавіднасць эндаскопа, які дазваляе выконваць хірургічныя маніпуляцыі на суставах) і эндаскоп на суму 79 272 долары. Хойніцкая цэнтральная раённая бальніца атрымае грант на суму 60 450 долараў на закупку бронхаскопа і каланаскопа. Калінкавіцкая цэнтральная раённая бальніца зможа набыць гастраскоп на суму 76 350 долараў. Агульная сума выдзеленых сродкаў складзе 216 072 долары.


З 2004 года пасольства Японіі ў Беларусі рэалізуе праграму кіраўніцтва Японіі «Карані травы — грантавая дапамога для праектаў па гарантаванні бяспекі чалавека». У яе межах вылучаюцца сродкі з мэтай дапамагчы людзям, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і яе наступстваў. Грантавая дапамога прадугледжвае выдзяленне сродкаў для закупкі абсталявання, а таксама аснашчэнне медыцынскіх устаноў. У нашай краіне за гэты час ужо рэалізавана 42 такія праекты на агульную суму больш за 3,5 мільёна долараў. Гэта дапамагло ўдасканаліць медыцынскае абсталяванне ва ўстановах аховы здароўя, якія аказваюць дапамогу людзям, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Сёлетнія праекты стануць 43-м, 44-м і 45-м рэалізаванымі ў рамках праграмы «Карані травы».

Алена Кравец

Загаловак у газеце: «Карані травы», якія дапамагаюць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На адным дыханні. Што адбываецца ў пульманалагічным аддзяленні, дзе лечаць хворых на COVІD-19

На адным дыханні. Што адбываецца ў пульманалагічным аддзяленні, дзе лечаць хворых на COVІD-19

Пятая клінічная бальніца застаецца адной з медустаноў Мінска, куды шпіталізуюць хворых на COVІD-19. 

Грамадства

Ежа па-іншаму: што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш?

Ежа па-іншаму: што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш?

Чым можна падсілкавацца, і навошта гэта ядуць.

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.