Вы тут

“Пакуль ёсць мамачка, ёсць сям’я!”


У Беларускім саюзе жанчын працягваецца карагод мерапрыемстваў, прысвечаных Дню маці. Актыў БСЖ Белаграпрамбанка наведаў Храм-помнік Усіх Святых у Мінску.

Своеасаблівае паломніцтва да адной з самых незвычайных святынь Беларусі, якую якраз 14 кастрычніка асвяціў Патрыярх Маскоўскі і Усея Русі Кірыл, супрацоўніцы банка вырашылі не адкладваць. На сустрэчу з’ехалася каля трох соцень жанчын з усіх рэгіёнаў краіны! Спецыяльна для такой вялікай жаночай дэлегацыі саслужылі адмысловы малебен, пасля якога кожная з прысутных атрымала бласлаўленне ад настаяцеля храма протаіерэя Фёдара Поўнага.

- Мацярынства – галоўнае ўпрыгажэнне жанчыны, якое цяпер, на жаль, усё менш цэніцца. Сёння нашым жанчынам унушаюць, што гэтыя якасці дапамогуць ім зварухнуць горы, уздымаць прыбыткі, вырашаць адміністрацыйныя пытанні. Усё гэта так, але на гэтым фоне нельга забывацца пра сваю жаночую прыроду, пра прызванне быць маці, - сказаў у вітальным слове бацюшка. - Цікава, што па ветхазапаветнай традыцыі параджае бацька, хаця нараджае маці. Святое Пісанне кажа: “Авраам парадзіў Ісаака”, “Давід парадзіў Саламона” і г.д. Таму што бацька бярэ адказнасць за род, без яе мацярынства становіцца цяжкім крыжом. У такой жанчыны ўсё клопаты аб працы, не пра дом, на дзяцей ў яе не застаецца ні сіл, ні часу. Ды няўжо яе такую выматаную будуць слухаць дзеці? Няўжо жанчыну, у якой не хапае часу на сваю прыгажосць і жаноцкасць, будуць цаніць іншыя? 

Вось чаму мне асабліва прыемна пажадаць кожнай маці, жанчыне быць пры мужы, адчуваць яго моцнае плячо, каб выхоўваць дзяце не для сябе адной. А тым з вас, хто цягне груз адказнасці на сваіх плячах у адзіночку, не разуверыцца ў сабе, у сваёй мяккасці сэрца, паўсюль і заўжды адчуваць падтрымку Бога і Божай Маці. Памятайце, што вы, матулі, надзея ўсёй краіны і царквы. Бо пакуль ёсць МАМАЧКА, ёсць і сям’я!

Прыемным падарункам для жанчын Белаграпрамбанка стала экскурсія па храме. Дзівосныя роспісы на сценах ад знакамітых палехскіх мастакоў, надзвычайнай прыгажосці мазаікі, сімвалічныя скульптуры – тут усё зачароўвае. Зазірнулі банкаўскія супрацоўніцы і ў крыпту храма. Яна з’яўляецца своеасаблівым напамінам пра страшныя выпрабаванні, якія ў розныя часы выпадалі на долю беларускага народа. Тут хочацца памаўчаць, схіліўшы галаву долу.  

А вось кранальны выступ дзіцяча-юнацкага калектыва храма выклікаў у жаноцкай аўдыторыі светлыя, добрыя пачуцці. Песні ў выкананні мужчынскага хора былі настолькі пранікнёнымі, што многія з акывістак нават не змаглі стрымаць слёз.  

Дарэчы, павіншаваць жанчын Белаграпрамбанка з Днём маці прыйшлі намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Надзея Ермакова, старшыня Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў Аляксандр Ліхтаровіч,старшыня Беларускай асацыяцыі шматдзетных сем’яў Таццяна Краўчанка. Прыемныя словы і шчырыя пажаданні ад ганаровых гасцей надалі мерапрыемству яшчэ больш цеплыні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».