«Зорка» па-за сцэнай
Заслужаная артыстка Беларусі Іна Афанасьева неўзабаве адзначыць двайны юбілей — напрыканцы кастрычніка ёй споўніцца 50 гадоў, а 2 лістапада ў Палацы Рэспублікі спявачка дасць вялікі сольны канцэрт «Каханне маё...», прысвечаны 30-годдзю творчай дзейнасці. Кастрычніцкі нумар часопіса «Алеся» раскажа не толькі пра творчыя планы юбіляркі, але і пра сямейнае кола «зоркі», якое яе заўсёды натхняе і падтрымлівае. Чытачы даведаюцца таксама пра захапленні і схільнасці любімай спявачкі...
Хобі можа стаць бізнесам
У славянскай культуры здаўна прынята ашчадна ставіцца да тканіны. Магчыма адсюль і ўзнікла ў народзе традыцыя шыцця са шматкоў. А любоў да яго ператварыла спосаб эканомна выдаткоўваць тканіну ў самастойны від народнага мастацтва. У сучасных майстрых гэта тэхніка называецца на англійскі лад — «пэчварк». Мінчанка Анастасія Лях, пра якую ў кастрычніцкім нумары расказаў жаночы часопіс «Алеся», убачыла ў грамадскім транспарце стракатую дзіцячую коўдрачку. І ёй захацелася ўпрыгожыць утульнымі рэчамі са шматкоў свой дом. Неўзабаве хобі ператварылася ва ўласны паспяховы бізнес.
Матушка з Каменнай Горкі
Яны пазнаёміліся яшчэ дзецьмі. Сябравалі, сталелі, вучыліся. Надышоў час, калі малады святар Павел Сярдзюк зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй даўняй сяброўцы — культуролагу Вераніцы. Неўзабаве была выдзелена зямля ў мінскім мікрараёне Каменная Горка для будаўніцтва храма свяціцеля Мікалая Японскага. З часам, дзякуючы намаганням настаяцеля протаіерэя Паўла, храм стаў цэнтрам прыцягнення не толькі для прыхаджан, але і для многіх тутэйшых жыхароў. Ва ўсіх пачынаннях Паўла актыўна падтрымлівала жонка. Шматдзетная маці Вераніка Сярдзюк у кастрычніку стала госцяй часопіса «Алеся».
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.