Вы тут

На Віцебшчыне кожны пяты рубель падаткаў — ад малога і сярэдняга бізнесу


У Віцебскай вобласці сёлета кожны пяты рубель падаткаў — ад малога і сярэдняга бізнесу. Як канстатуюць у камітэце эканомікі аблвыканкама, летась было больш за 18 %. У недзяржаўным сектары эканомікі занята каля 30 % тых, хто працуе.


Мясцовая ўлада назірае добрую тэндэнцыю: адчуваецца, што людзі ўсё больш цікавяцца магчымасцю распачаць сваю справу.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў падчас сесій, выязных пасяджэнняў прэзідыума пастаянна звяртае ўвагу дэпутатаў на неабходнасць спрыяць рэалізацыі дзелавой ініцыятывы. І так званы чалавечы фактар часта ўплывае на прыцягненне інвестыцый. У якасці ўзорнага раёна, напрыклад, Уладзімір Цярэнцьеў не раз прыводзіў Лёзненшчыну. Старшыня мясцовага райсавета Тамара Дрылёнак зрабіла многае, каб зацікавіць інвестараў. У пакінутым памяшканні каля аўтавакзала размясцілі вытворчасць адзення вядомага беларускага брэнда. Да гэтага яна сама расказала патэнцыйнаму інвестару пра магчымасці, пералічыла плюсы раёна, у тым ліку і блізкасць да Віцебска. Пераканала, карацей кажучы, што выгадна ўкласці грошы можна тут.

Каб развівалася эканоміка такіх невялічкіх райцэнтраў, як Лёзна, заканадаўча замацаваны шэраг паслабленняў. У прыватнасці, каб займацца дробным бізнесам, напрыклад перавозкай грузаў, трэба толькі паведаміць мясцовай адміністрацыі аб гэтым. Для дзяржаўных органаў існуе табу на ўмяшанне ў дзейнасць камерцыйных структур. Таму значна прасцей стала ініцыятыўным грамадзянам арандаваць ці набыць у прыватнасць нерухомасць.

Але нярэдка апошняя не цікавіць пакупнікоў, бо знаходзіцца ў вельмі непрывабным стане. Як канстатаваў член Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраўнік віцебскай фірмы «Альянспласт» Мікалай Сілінаў, тыя, хто толькі пачынае бізнес, наўрад ці купяць стары будынак. Зразумела, каб прывесці яго ў парадак, спатрэбіцца шмат грошай. А ў банку атрымаць крэдыт даволі праблематычна, бо неабходна даказаць, што, калі бізнес прагарыць, будзе чым разлічыцца. Залог маёмасці — для многіх праблема.

Вопытныя бізнесмены сцвярджаюць, што прадпрымальніцтва адчувае зацікаўленасць улады ў плённым супрацоўніцтве.

Намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Жанна Шаранда падкрэсліла, што ад прадпрымальнікаў чакаюць больш актыўнага інтарэсу да дрэваапрацоўкі, вырабу прадукцыі з ільну, вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У прыярытэце — выраб інавацыйнай прадукцыі.

Дарэчы, прадпрымальніцтва ў глыбінцы развіта на дастатковым узроўні. Там зарабляюць каля 7,1 тысячы ІП (больш за 35 % ад усіх у вобласці). Плюс зарэгістраваны ў сельскай мясцовасці, малых і сярэдніх гарадах каля 3,5 тысячы фірмаў.

Каб колькасць іх павялічылася, неабходна адкрываць бізнес-інкубатары. Налета ў вобласці іх стане ўдвая больш. У рамках праекта ПРААН «Садзейнічанне эфектыўнай занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі» іх адкрыюць у Глыбокім і Барані Аршанскага раёна. Дарэчы, адна з мэт праекта — спрыяць таму, каб буйны бізнес, замежныя інвестары не проста вывучалі магчымасці супрацоўніцтва, але каб гэта давала канкрэтныя вынікі.

У паўночнай вобласці ў апошні час адбываецца ўсё больш бізнес-мерапрыемстваў. У іх бяруць удзел прадстаўнікі ўлады, эксперты, пачаткоўцы ў бізнесе. Вопытныя прадпрымальнікі на бізнес-форумах, круглых сталах, канферэнцыях бясплатна кансультуюць тых, хто хоча распачаць сваю справу або выйсці на новы ўзровень.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Драйверам неабходна паскарэнне

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.