Вы тут

Пачынаецца фестываль мультыплікацыйных фільмаў «Анімаёўка 2018»


Сёння ў Магілёве пачынаецца любімы для дзяцей і дарослых фестываль мультыплікацыйных фільмаў.


У горад прыехалі аўтарытэтныя стваральнікі мультыплікацыйных стужак і ўсе тыя, хто не ўяўляе сабе жыцця без гэтага цудоўнага мастацтва. На працягу трох дзён будуць ісці паказы мультфільмаў, ладзіцца сустрэчы з любімымі рэжысёрамі, мастакамі і акцёрамі, праводзіцца майстар-класы і конкурсы.

На фестываль «Анімаёўка 2018» было прадстаўлена 404 фільмы (дарэчы, летась іх было 240) з 47 краін свету. Упершыню ўдзел у гэтым мерапрыемстве бяруць Албанія, Коста-Рыка, Сербія. Для спаборніцтва ў конкурсе анімацыйных фільмаў адабрана 61 стужка. Імёны пераможцаў агучыць аўтарытэтнае міжнароднае журы на чале з класікам мультыплікацыйнага жанру Леанідам Носаравым. Дыпломы фестывалю і сімвал свята «Вялікі хрустальны аловак» атрымаюць самыя лепшыя ў 10 намінацыях. Плюс адзін з анімацыйных фільмаў стане стужкай года і атрымае Гран-пры. Асобна ўзнагародзяць юныя таленты.

У праграме шмат карысных сустрэч, дзе прафесіяналы падзеляцца, як ствараць мультыплікацыйныя фільмы, «ажывіць» казку, зрабіць пластылінавы мульцік . Сярод гасцей фестывалю — аўтары песень для мультфільмаў і мультсерыялаў «Смяшарыкі», «Малышарыкі», «Лятаючыя звяры» «Ціма і Тома» Марына Ланда і Сяргей Васільеў.

Нагадаем, што арганізатарамі фестывалю «Анімаёўка 2018» выступаюць Міністэрства культуры Беларусі і Магілёўскі аблвыканкам. Дарэчы, праводзіцца ён ужо 21-ы раз.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Ура! Анімаёўка!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?