Вы тут

Лукашэнка: Праблему канфлікту ва Украіне павінны вырашыць тры народы


Падчас пленарнага пасяджэння Аляксандр Лукашэнка зрабіў важныя заявы з нагоды праблемы вайны і міру ва Украіне. “Мэта адна, і я гэта ведаю па Прэзідэнту Украіны, і, скажу шчыра, па многіх уцягнутых у гэты канфлікт, мэта – спыніць гэту вайну, мэта – захаваць адзінай і непадзельнай Украіну. Нельга гэту праблему пакінуць нашым дзецям для вырашэння, –  заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Гэта будзе злачынства нашага пакалення перад тымі, хто прыйдзе пасля нас”.


Тут мала дамовіцца Расіі і Украіне, звярнуў увагу беларускі лідар. Ён дакладна абазначыў пазіцыю Беларусі: “Мы гатовы ўключыцца ў гэты канфлікт там, дзе складана і дзе няма таго даверу, які павінен быць. Мы гатовы гэта зрабіць, але толькі дзеля аднаго – дзеля міру”. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, на яго кропку гледжання, гэту праблему павінны вырашыць тры славянскія народы: “Гэта наша бяда. Гэта наша праблема.  Ні еўрапейцы, ні амерыканцы, ніхто іншы, а мы павінны вырашыць яе, каб яна не была замарожана па прыкладу іншых некалі “гарачых” кропак на постсавецкай прасторы”.

Рэспубліка Беларусь гатова працаваць толькі ў рамках дамоўленасцяў Украіны і Расіі, акцэнтаваў беларускі Прэзідэнт. “Запомніце, мы не напрошваемся да каго-небудзь на ролю міратворцаў альбо пасрэднікаў… Я не прымаю ніякага пасрэдніцтва. І ніякага міратворства з боку Беларусі па-за жадання двух прэзідэнтаў не можа быць і не будзе,” – запэўніў кіраўнік беларускай дзяржавы.

“Расіяне і ўкраінцы нам не чужыя, гэта родныя нашы людзі. Канфлікт не за тысячу кіламетраў,” – паўтарыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, як Беларусь прыняла як родных не адзін дзясятак тысяч чалавек з Украіны падчас разгарання канфлікту ў краіне-суседцы, даўшы кожнаму, хто меў патрэбу, працу, бясплатную адукацыю, дзіцячыя садкі і медыцынскае абслугоўванне.

“Паважаныя браты ўкраінцы, вы прыехалі ў гэтую дабрадатную зямлю і бачыце, як вас прымаюць. Гэта не створыш штучна. Гэта сапраўднае стаўленне і маё, і мясцовых уладаў, і, галоўнае, беларусаў да вас. Мы за вас вельмі перажываем. Мы хочам, каб ваша краіна, найбагацейшая на рэсурсы, асабліва на суперпрацоўных людзей, квітнела. І так будзе”, – не сумняецца Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што войны абавязкова заканчваюцца, і заклікаў закончыць канфлікты і войны, якія прыйшліся на наш час, як мага хутчэй.

Наступныя словы Прэзідэнта Беларусі былі сустрэты апладысментамі: “Мы калі і прыйдзем да вас з поўначы, то прыйдзем на камбайнах і трактарах, на тралейбусах і аўтобусах. Мы ніколі не прыйдзем да вас на танках”.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз паўтарыў: “Мы не просімся ні пасрэднікамі, ні міратворцамі. Мы проста за вас перажываем. І, калі мы нешта зможам і можам для вас зрабіць у гэтым плане, мы гатовы”. Зала на гэта таксама адрэагавала апладысментамі. “Нам гэта рашэнне даецца няпроста, я ўвогуле не прымаю, калі спрабуюць нашу ўкраінскую зямлю выкарыстоўваць, некаторыя, як разменную манету. Украіна заўсёды будзе моцнай, квітнеючай і адзінай. Але  трэба ўмець дамаўляцца. Потым вырашым, хто вінаваты. Вось гэта пытанне давайце пакінем нашым дзецям, няхай яны потым з цягам часу (вялікае лепш бачыцца на адлегласці) вырашаць, хто вінаваты. Сёння трэба спыніць братазабойчую вайну”.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

У сваю чаргу Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўдзячны беларускаму боку за стварэнне ўмоў для работы мінскай перагаворнай пляцоўкі. Аб гэтым ён сёння заявіў, выступаючы на I Форуме рэгіёнаў дзвюх краін, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік украінскай дзяржавы расказаў, як беларускі лідар пайшоў яму насустрач у адказ на просьбу арганізаваць у Мінску перагаворы па спыненні ваеннага канфлікту. Затым - шматгадзінныя перагаворы. "У Мінску былі падпісаны дакументы, якія назаўсёды ўвойдуць у падручнікі дыпламатыі. Яны называюцца мінскімі пагадненнямі", - падкрэсліў Пётр Парашэнка.

"Ці давяраю я Лукашэнку? На 100 працэнтаў. І мы пра гэта сёння гаварылі", - заявіў украінскі лідар.

Паводле яго слоў, місія кіраўніка беларускай дзяржавы, як Беларусі ў цэлым, вельмі важная. "Трохбаковая кантактная група працуе ў Мінску. І Беларусь робіць усё, што можа, каб арганізаваць гэту работу, - сказаў Пётр Парашэнка. - Таму я хачу падзякаваць Аляксандру Рыгоравічу, беларускаму народу, Мінску".

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.