Вы тут

«Прыродны» фотаальбом


Упэўненыя, для многіх чытачоў «Звязды» і «Роднай прыроды» друкаваныя фотаздымкі, спачатку чорна-белыя, а затым каляровыя, былі ў дзяцінстве вялікім скарбам. Складаючы з іх фотаальбомы, мы імкнуліся захаваць гісторыю сям'і, «занатаваць» цікавыя падарожжы ці незвычайныя сустрэчы. Папулярная сёння электронная фатаграфія таксама дае шмат магчымасцяў, але часам душу здымка можна ўбачыць толькі на паперы.


Тое ж можна сказаць і пра прыродную фатаграфію. Яркія, жывыя фотаздымкі на глянцавай паперы, якія, дарэчы, можна знайсці і ў часопісе «Родная прырода», — сапраўдны падарунак для аматараў. Сёння мы дзелімся з вамі любімымі фота, апублікаванымі на старонках «Роднай прыроды».

А якія фотаработы нашых аўтараў больш за ўсё падабаюцца вам, паважаныя чытачы? Прапануем вам скласці свой альбом з фотаздымкамі «Роднай прыроды» і даслаць яго на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, 19 ці на e-maіl pryroda@zvіazda.by. Самыя цікавыя кампазіцыі будуць апублікаваныя на старонках часопіса. А пераможца атрымае прыз.

Фота Ва­ле­рыя Ка­ва­лё­нка.

Фота Мі­ка­лая Гу­лін­скага.

Фота Анд­рэя Шым­чука.

Фота Мар­га­ры­ты Яроцкай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».