Вы тут

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 лістапада павышаецца да Br214,21


У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у разліку на месяц складае Br214,21 з 1 лістапада 2018 года. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 26 кастрычнiка 2018 года №79, паведамілі БЕЛТА ў міністэрстве.


БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павышаецца на 0,3% у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года (Br213,67).

Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br237,21, пенсіянераў - Br163,93, студэнтаў - Br207,30, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br139,79, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - Br191,09, дзяцей ад 6 да 18 гадоў - Br233,56.

Як патлумачылі спецыялісты, павелічэнне бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на харчовыя тавары. Для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп адсотак павелічэння БПМ свой, што звязана з адрозненнем ў нормах спажывання прадуктаў харчавання гэтых катэгорый насельніцтва, а таксама іх ўдзельнай вазе ў структуры выдаткаў на харчовыя тавары.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лістапада павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамогі па догляду інваліда першай групы або за чалавекам, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; дзярждапамогі на дзяцей.

Бюджэт пражытачнага мінімуму як сацыяльны нарматыў прызначаецца для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.