Вы тут

Кожны хлопчык марыць аб сваім коніку


Кожны хлопчык марыць аб сваім коніку. А кожная дзяўчынка — аб казачным аднарогу! У гэтым упэўнена мінскі майстар Эвеліна МЯЦ.


— Аднойчы ішла і ўбачыла, як дзяўчынка скача на палцы, упрыгожанай стужкамі. І адразу ўспомніла, як у дзяцінстве мне вельмі-вельмі хацелася коніка... І я вырашыла выканаць мару — пашыла яго, толькі ўжо не для сябе, а для дачушкі Аленкі. З гэтага і пачалася гісторыя іга-гашак! І вось ужо на працягу больш як двух гадоў дзяўчаткі і хлопчыкі з Беларусі, Расіі, Амерыкі, Германіі і Аўстраліі катаюцца на маіх цацках.

Эвеліна робіць іх двух памераў: для дзетак да трох гадоў, такія конікі меншыя, і вялікіх. Аднойчы іга-гашку заказалі на дзень нараджэння нават дарослай дзяўчыне — каб здзівіць.

— Самае складанае ў маёй рабоце — гэта ювелірная праца з вочкамі, вейкамі. А яшчэ — давесці да ідэальнай роўнасці палку — каб маленькія ручкі не параніліся.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Загаловак у газеце: Іга-гашкі — наперад!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

У БДУ 82 % залічаных на першы курс набралі 300 балаў і больш.

Калейдаскоп

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму.