Вы тут

Каманда Прэзідэнта ў хакейным матчы перамагла каманду Магілёўшчыны


Другі паядынак XII Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба каманда кіраўніка дзяржавы правяла ў Шклове. Выніковы лік паядынку – 8:14 (0:4, 3:4, 5:10).


У пачатку першага перыяду падчас адной з атак шайба трапіла ў шлем варатара каманды Магілёўскай вобласці, аднак ён не пацярпеў. Спачатку гульня была даволі роўнай, пры нулявым ліку шайба трапіла ў каркас варот магілёўскай дружыны. Лік у матчы быў адкрыты на дзевятай хвіліне, вызначыўся малодшы сын Прэзідэнта – Мікалай Лукашэнка, з перадачы Паўла Белага. Лік стаў 0:2 на адзінаццатай хвіліне – камбінацыю Даніэля Корса і Алега Антоненкі завяршыў Яраслаў Чупрыс. На 17-й хвіліне перавага стала буйной – трэцюю шайбу аформіў Андрэй Асташэвіч. За некалькі хвілін да завяршэння першага перыяду чацвёртую шайбу закінуў Андрэй Міхалёў з перадачы Яраслава Чупрыса.

Літаральна на першай хвіліне другога перыяду Яраслаў Чупрыс зрабіў лік 0:5, завяршыўшы камбінацыю Дзмітрыя Мялешкі і Андрэя Міхалёва. Шостую шайбу ў вароты магілёўскай дружыны закінуў Даніэль Корса, скарыстаўшыся блытанінай абаронцаў.

Першую шайбу ў вароты каманды Прэзідэнта толькі на 25 хвіліне забіў Сяргей Ясюкевіч, хаця магілёўцы маглі адкрыць лік і раней, але перашкодзіла перакладзіна. Каманда Магілёўскай вобласці перахапіла ініцыятыву і на 27 хвіліне закінула другую шайбу, вызначыўся Сяргей Маторын. Атака за атакай прынесла магілёўцам трэцюю шайбу – яе закінуў Ігар Жукаў на 29 хвіліне. Аднак паступова сілы выраўняліся, а каманда Прэзідэнта паразіла вароты суперніка ў сёмы раз – на 37 хвіліне гэта зрабіў Андрэй Асташэвіч з перадачы Аляксандра Радзінскага. Былі шанцы ў магілёўцаў, але ратаваў варатар каманды Прэзідэнта. На апошняй хвіліне другога перыяду восьмую шайбу закінуў Дзмітрый Мялешка, перадача – Андрэй Міхалёў.

У трэцім перыядзе магілёўская дружына скараціла адставанне – лік 4:8 зрабіў Сяргей Маторын, галявая перадача – Аляксандр Новікаў. Аднак гэта не быў пералом ходу гульні: дзявятую шайбу ў вароты каманды Магілёўскай вобласці на 45 хвіліне закінуў Павел Белы з перадачы Андрэя Міхалёва. Услед за ёй ўляцела і дзясятая шайба – вызначыўся Мікалай Лукашэнка, перадача – Андрэй Башко. Адзінаццатую шайбу ў вароты гаспадароў на 48 хвіліне закінуў Алег Антоненка.

Пры гэтым магілёўцы не здаваліся – на 49 хвіліне забіў Дзмітрый Каляда. Але праз 20 секунд Прэзідэнт Беларусі зрабіў лік 5:12.

На 49 хвіліне Сяргей Каляда зноў скараціў адставанне – 6:12, але каманда Прэзідэнта адказала 13-ай шайбай – яе закінуў Мікалай Лукашэнка, а Андрэй Глебаў закінуў 14-ую шайбу.

Да апошняга не здавалася каманда Магілёўскай вобласці – на 59 хвіліне Сяргей Маторын зрабіў лік 7:14. Следам здарыўся і выніковы лік 8:14 – шайбу закінуў Уладзімір Зубараў.

Лепшы гулец матча ў складзе каманды Магілёўскай вобласці – Сяргей Маторын, лепшы ў складзе каманды Прэзідэнта – Мікалай Лукашэнка.

Даведка

Беларускі лідар адкрыў Лядовую арэну ў Шклове 12 лістапада 2016 года. Тады ён адзначыў, што пры будоўлі аб'екта паўсталі складанасці, таму дапамогу прасілі ў прадпрымальнікаў ад Мінска да Масквы.

Плошча лёду тут стандартная, 58,13 на 28,13 метра. Пляцоўка не прызначана для міжнародных спаборніцтваў – толькі для трэніровак, а таксама масавых катанняў. Акрамя таго, у Лядовай арэне прадугледжана 315 месцаў для гледачоў.

Акрамя лядовай пляцоўкі, комплекс уключае ў сябе трэнажорны і харэаграфічны залы, зал сілавой падрыхтоўкі, сауну з міні-басейнам, кафэ, а на прылеглай тэрыторыі есць лыжаролерная траса.

Нагадаем схему турніру: на першым этапе кожная каманда гуляе адзін круг, па выніках вызначаюцца паўфіналісты. У красавіку 2019 году адбудуцца паядынкі за ўзнагароды. Каманда Прэзідэнта Беларусі трымае рэкорд па перамогам на гэтым турніры – яна станавіліся чэмпіёнам дзевяць разоў, па адным разе чэмпіёнамі былі хакеісты з Мінскай і Гомельскай абласцей.

Арганізатары турніру – Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

г. Шклоў

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?