Вы тут

У Старых Дарогах 27 шматдзетных сем'яў атрымалі ключы ад кватэр


2 лістапада ў Старых Дарогах стала знакавым днём для многіх сем'яў, якія сабраліся на цырымоніі адкрыцця новага 60-кватэрнага дома. Ключы атрымалі 27 шматдзетных сем'яў у новым доме на вуліцы Армейскай.


Дом пабудавалі менш чым за год, агульная плошча ўведзенага ў эксплуатацыю жылля — амаль тры тысячы квадратных метраў. Каштарыс будаўніцтва склаў каля 2,9 мільёна рублёў. Заказчыкам і генпадрадчыкам аб'екта выступіла ААТ «Салігорскі ДБК».

Усе кватэры ў доме размеркавалі паміж тымі, хто меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Дарэчы, квадратны метр ім абышоўся ў 920 рублёў. Што важна: у крокавай даступнасці ад дома знаходзяцца паліклініка, школа-сад, прадуктовая крама.

З паляпшэннем жыллёвых умоў навасёлаў павіншаваў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар: «Сённяшняе мерапрыемства — свята не толькі для Старых Дарог, але для вобласці ў цэлым. Уручэнне ключоў шматдзетным — праява клопату дзяржавы пра сваіх грамадзян. А імкненне пабудаваць для іх новы дом, у сваю чаргу, дае штуршок для развіцця будаўніцтва і эканомікі нашай краіны».

Старшыня Старадарожскага райвыканкама Мікалай Карповіч паведаміў, што ў Старых Дарогах з 2015 да 2017 года было пабудавана тры дамы. І яшчэ столькі ж шматпавярховак (на 60, 50 і 30 кватэр) уведзена ў эксплуатацыю сёлета. Ужо закладзена будаўніцтва яшчэ аднаго новага дома, які адчыніць свае дзверы жыхарам у 2019 годзе. «Шматдзетных сем'яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у нас цяпер каля 100. Разлічваем, што за год практычна ўсіх забяспечым жыллём. Мяркую, гэта прыцягне да нас моладзь. У тым ліку, дзякуючы будаўніцтву жылля, развіццё раёна працягваецца», — адзначыў кіраўнік раённай улады.

Таццяна Ткачова

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».