Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі


Дарагія суайчыннікі!


Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У летапісе чалавецтва гэта сапраўды эпахальная дата стала для працоўных усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення  ад прыгнёту і новых надзей на светлую будучыню.

З таго часу мінула ўжо больш за сто гадоў. Можна па-розныму ставіцца да падзей мінулага, ацэньваючы тых ці іншых гістарычных дзеячаў. Аднак менавіта тады былі закладзеныя асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне.

Сучасная Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, павага да гісторыі, слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Упэўнены, што сваімі розумам, талентам і працавітасцю мы захаваем, прымножым і перададзім нашчадкам наш каштоўны нацыянальны здабытак – суверэнную Беларусь.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суграмадзяне, здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў дзеля Айчыны!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр  Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.