Вы тут

У Салігорску створаны замкнуты цыкл абыходжання з адходамі


Пагадненне аб замкнутым цыкле абыходжання з адходамі ў Салігорску было падпісана паміж мясцовай уладай і нямецкім вытворцам

У мінулым нумары мы падрабязна расказалі аб тым, як у Беларусі абыходзяцца з адходамі і як на гэтым можна зарабіць. Пасля яго выхаду стала вядома, што ў справе другаснага ўцягвання ў гаспадарчы абарот Салігорск пайшоў яшчэ далей і заключыў пагадненне з REMONDІS аб стварэнні замкнутага цыкла абыходжання з адходамі.


Дзякуючы дамове, прадугледжанна стварэнне сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства, якое арганізуе поўны цыкл абыходжання з адходамі ў горадзе шахцёраў, а таксама на тэрыторыі яго раёна. Такім чынам гэта будзе прыносіць карысць больш чым 120 тысячам чалавек. Разам з аптымізацыяй лагістыкі і абнаўленнем кантэйнернага парка і транспартных сродкаў, вялікая ўвага будзе ўдзелена мадэрнізацыі існуючай сартавальнай устаноўкі, а таксама запуску абсталявання па перапрацоўцы буйнагабарытных, раслінных (зялёных) і будаўнічых (мінеральных) адходаў.

Адпаведны кантракт падпісалі старшыня Салігорскага райвыканкама Алег Паскробка і кіраўнік кампаніі REMONDІS Іnternatіonal GmbH Хенрык Фанэгут.

— Працуючы з REMONDІS, Салігорск атрымае адну з самых сучасных сістэм кіравання адходамі ва Усходняй Еўропе, паколькі наш будучы партнёр валодае самымі перадавымі распрацоўкамі ў гэтай галіне, — прыводзіць словы кіраўніка Салігорскага раёна Алега Паскробкі прэс-служба кампаніі.

Генеральны дырэктар REMONDІS Belarus Эрвін Куртбедзінаў упэўнены, што гэтае пагадненне будзе карысна жыхарам горада і цалкам навакольнаму асяроддзю:

— Мы ўпэўнены, што разам з мясцовымі ўладамі Салігорска створым самую сучасную сістэму абыходжання з адходамі.

Цяпер у горадзе шахцёраў працуюць над новай канцэпцыяй стварэння замкнутага цыкла абыходжання з адходамі. Мэтай стварэння сумеснага прадпрыемства ў гэтым кантэксце з'яўляецца збор другасных матэрыяльных рэсурсаў, а таксама істотнае павелічэнне аб'емаў іх перапрацоўкі ў Салігорску. Такім чынам, аб'ем адходаў, які будзе хавацца на палігоне, значна паменшыцца. Таксама паралельна абмяркоўвалася пытанне стварэння ў найбліжэйшыя гады ў межах дзяржаўна-прыватнага партнёрства сучаснага рэгіянальнага палігона, паведамілі ў кампаніі.

Наша даведка

Кампанія REMONDІS з'яўляецца вядучым міжнародным пастаўшчыком паслуг у сферы перапрацоўкі адходаў, водазабеспячэння і абслугоўвання камунальнай гаспадаркі.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Тэхналогіі перапрацоўкі напоўніцу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.