Вы тут

Школьны абед: і смачней, і танней


Прадэгуставаць шэраг новых страў прапануюць мінскім школьнікам пасля заканчэння восеньскіх канікул. У перспектыве іх плануецца ўключыць у пастаяннае меню сталовых. Для правядзення даследавання вызначаны па адной-дзве школы ў кожным раёне Мінска.


Вучні ацэняць смак страў, іх знешнюю прывабнасць і выкажуць сваё меркаванне. Таксама ім будзе прапанавана адказаць на пытанні анкеты. Такім чынам у аддзеле грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама хочуць вывучыць смакавыя перавагі школьнікаў, каб меню ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі было складзена з тых страў, якія дзецям падабаюцца і якія яны не будуць адмаўляцца есці.

Новае меню для школьнага харчавання распрацоўваецца з улікам сезоннасці. Так, з надыходам зімовага перыяду ў рацыён уключаць салаты, супы, гарніры з квашанай капусты і іншыя стравы.

З 1 лістапада функцыю арганізацыі харчавання вучняў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі сталіцы ўзяў на сабе Адзіны камбінат школьнага харчавання. Раней у Мінску налічвалася дзевяць раённых камбінатаў, на абслугоўванні ў якіх знаходзіўся 251 аб'ект пры ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Мяркуецца, што стварэнне адзінай структуры забяспечыць цэнтралізаваныя закупкі прадуктаў па больш нізкіх цэнах, дазволіць выключыць пасярэднікаў, удасканаліць лагістыку дастаўкі тавараў і сыравіны, адпаведна, гэта ўсё адаб'ецца і на патанненні школьнага абеду. У цяперашні час абедзенны комплекс ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі абыходзіцца бацькам у 2,3-2,5 рубля. У набор уваходзяць салата, суп, гарачае з гарнірам і напой.

Спецыялістамі галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама сумесна з камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, які ўключае мадэрнізацыю харчблокаў, закупку абсталявання, абнаўленне інвентару і капітальны рамонт памяшканняў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».