Вы тут

Гарадскія інфармацыйныя пункты з'явяцца да ІІ Еўрапейскіх гульняў


Фонд «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і ўстанова «Інфармацыйна-турысцкі цэнтр «Мінск» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы сумеснай арганізацыі работы гарадскіх інфармацыйных пунктаў, паведамляе афіцыйны сайт Гульняў mіnsk2019.bу.


Каб стварыць спрыяльнае інфармацыйнае асяроддзе для гасцей Гульняў, у перыяд правядзення мерапрыемства ў Мінску будзе арганізавана работа 20 гарадскіх інфармацыйных пунктаў. Яны размесцяцца на самых важнейшых транспартных аб'ектах. Сярод іх Нацыянальны аэрапорт Мінск, аўтавакзал «Цэнтральны», чыгуначны вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі. Акрамя таго, інфармацыйныя пункты будуць размяшчацца побач з усімі спартыўнымі аб'ектамі форуму і ў ключавых пунктах асноўных турысцкіх маршрутаў сталіцы.

Каля 300 валанцёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць забяспечваць работу гарадскіх інфармацыйных пунктаў і даваць звесткі, у тым ліку на замежных мовах, аб праграме мультыспартыўнай падзеі, маршрутах грамадскага транспарту, турысцка-рэкрэацыйным патэнцыяле Мінска і Беларусі.

Бакі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферы распрацоўкі і вырабу тэматычнай друкаванай прадукцыі, якая будзе распаўсюджвацца ў гарадскіх інфармацыйных пунктах, а таксама
ў галіне прасоўвання ІІ Еўрапейскіх гульняў на галоўных Міжнародных турысцкіх выстаўках.

Нагадаем, работа інфармацыйных пунктаў была пратэсціраваная ў верасні 2018 года падчас правядзення ў Мінску Дзён нацыянальнай культуры Грузіі, Ізраіля, Малдовы і Азербайджана.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Важныя пункты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.