Вы тут

Мастацкі музей прэзентуе «Ток»


У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. Леніна, 20) праходзіць выстаўка твораў (графіка, жывапіс) мастака і паэта Рыгора Сітніцы пад назвай «Ток».


У анатацыі музея пра творчасць Рыгора Сітніцы гаворыцца: «Мастаку ўласцівы спалучэнне супрэматычных і канструктывісцкіх прынцыпаў у пабудове кампазіцыі, гіперрэалістычная трактоўка формы, сімвалічнасць мастацкай мовы. Характэрна пільная ўвага да беларускіх нацыянальных каштоўнасцей – гісторыі, этнаграфіі, фальклору – як неад’емных частак агульнаеўрапейскага культурнага кантэксту».

— «Ток» – плён маёй шматгадовай і рупнай творчасці, – так патлумачыў сэнс назвы Рыгор Сітніца ў час адкрыцця сваёй персанальнай выстаўкі.

Сёлета мастаку споўнілася 60 гадоў. Ён нарадзіўся на Палессі – у вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. Ахрэмчыка, у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на факультэце графікі. У 1985 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў. У 2013 годзе абраны кіраўніком гэтага аб’яднання.

Мастак узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2012). Ганаровы акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў (2015). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017).

На гэтых здымках – моманты адкрыцця выстаўкі, першыя наведвальнікі экспазіцыі і творы мастака. Выстаўка будзе доўжыцца да 9 снежня 2018 г.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».