Вы тут

Кот «уладкаваўся» на дзяржслужбу


У мінулым годзе кот Сяа Хуан стаў зоркай у аддзеле прамысловасці і гандлю ў раёне Цзюлунпо горада Чунцын, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Жывёлу нават сталі называць «катом на дзяржслужбе». Як распавёў начальнік аддзялення па прозвішчы Лі, кот хадзіў па гэтай мясцовасці і раней, але затым яго «прытулілі» у аддзеле, дзе ён стаў лавіць мышэй. «У гэтым будынку шмат кафэ і рэстаранаў, таму шмат пацукоў. З-за іх пакутуе наш архіў», - распавёў чыноўнік.

Кот Хуан сам аглядае кухні і палюе на мышэй.  У панядзелак, калі людзі толькі прыходзяць на працу, Хуан ужо там сядзіць з злоўленымі мышамі. Акрамя знішчэння мышэй, Сяа Хуан таксама мае ролю «прымірыцеля». Па словах Лі, калі прадпрымальнік і кліент прыходзяць у яго аддзяленне, каб вырашыць спрэчку, кот, адчуваючы, што хтосьці злуецца або гучна размаўляе, падыходзіць і абдымае за нагу завадатара спрэчкі. Пасля чаго гэтага чалавек супакойваецца, а спрэчка вырашаецца лягчэй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».