14 сакавіка праваслаўная царква шануе памяць бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна. Імёны братоў з часам сталі прамаўляць на славянскі лад – Кузьма і Дзям’ян, а самі святыя ў народных традыцыях сталі апекунамі кавалёў. З нагоды свята ў вёсцы Азярцо, што пад Мінскам, у мінулыя выхадныя зладзілі фэст – “Свята каваля”, дзе кожны ахвотны мог не толькі пабачыць, але і прыняць удзел і пад кіраўніцтвам майстроў зрабіць што-небудзь з жалеза.
Майстар-клас для гасцей ладзілі прафесійныя кавалі Вадзім Буглак з Івянца і Кастусь Пятроўскі з пад Ракава. Пад молатамі майстроў жалеза, нібыта пластылін, набывала форму. На вачах адбываўся сапраўдны цуд – кавалак жалеза пачанаў новае жыцце, увасабляючы ў сабе ідею аўтара. І ў хуткім часе кавалі прэзентавалі свае вырабы. Вадзім Буглак зрабіў абярэг, а Кастусь Пятроўскі выкаваў падкову – сімвал фестывалю.
Андрэй САЗОНАЎ
Фота аўтара
Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.