Спецыялісты ЖКГ паведамілі, як будуць у наступным годзе аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі тыя працаздольныя грамадзяне, якія не працуюць.
У Беларусі з 1 студзеня наступнага года тым, хто будзе ў спісах не занятых у эканоміцы, прыйдзецца аплачваць гарачае водазабеспячэнне па эканамічна абгрунтаваных тарыфах, а з 1 кастрычніка 2019 года — цеплазабеспячэнне жылых памяшканняў. Гэта датычыцца і цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, і падачы цяпла з дапамогай індывідуальных газавых катлоў.
«Налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі робіцца ў адносінах да плацельшчыкаў. Гэта могуць быць уласнікі жылых памяшканняў, наймальнікі камерцыйнага, сацыяльнага жылля, грамадзяне, якія заключылі дагавор найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду. Калі не заняты ў эканоміцы жыве адзін, то за названыя паслугі заплаціць у поўным аб'ёме; калі ён пражывае з членамі сям'і, то будзе плаціць прапарцыйна той колькасці паслуг, якія былі аказаны менавіта яму», — растлумачылі ў Міністэрстве ЖКГ.
Калі ў кватэры жывуць два не занятыя ў эканоміцы чалавекі, то яны абодва будуць плаціць па поўных тарыфах. Калі ж плацельшчыкам ЖКП з'яўляецца заняты ў эканоміцы ці пенсіянер, а з ім жывуць працаздольныя людзі, не занятыя ў эканоміцы, то налічваць плату за жыллёва-камунальныя паслугі будуць у агульнапрынятым парадку.
Інфармацыя пра спажытыя паслугі гарачага водазабеспячэння і ацяплення па тарыфах, якія субсідуюцца, і эканамічна абгрунтаваных тарыфах будзе размешчана ў паведамленнях на аплату жыллёва-камунальных паслуг.
У той жа час раней у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны вызначылі, у якіх выпадках не занятыя ў эканоміцы грамадзяне не будуць аплачваць 100 % за ЖКП. Выключэнне будуць складаць грамадзяне, якія маюць пытанні са здароўем, даглядаюць дзяцей старэйшых за 7 гадоў або недзеяздольных грамадзян, а таксама тыя, хто не можа знайсці працу.
Сяргей КУРКАЧ
Аляксандр Рагожнік звярнуў увагу, што зусім хутка беларускаму народу трэба будзе чарговы лёсавызначальны выбар.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.