Вы тут

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва дзяржава разглядае як месца для дыялогу


Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва дзяржава разглядае як пляцоўку для правядзення дыялогу паміж уладай і бізнес-супольнасцю, адзначае прэм'ер-міністр Сяргей РУМАС.


Ён паведаміў, што ў 2018 годзе было прынята больш за тры тысячы заявак аб пачатку прадпрымальніцкай дзейнасці, амаль на дзве тысячы чалавек павялічылася ў краіне колькасць рамеснікаў.

Прэм'ер-міністр таксама падкрэсліў, што важна ўказаць моладзі на лібералізацыю заканадаўства ў краіне і стварыць спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі бізнес-ідэй. «Ад таго, наколькі новае пакаленне авалодае прадпрымальніцкай культурай, зможа рэалізаваць свой творчы патэнцыял, залежыць не толькі іх уласная будучыня, але і будучыня нашай краіны», — сказаў Сяргей Румас.

Дарэчы, сёння ў рамках Тыдня працуе секцыя маладзёжных праектаў і стартапаў.

На Міжнародным форуме прадпрымальніцтва, які прайшоў у рамках Тыдня ў аўторак, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый КРУТОЙ звярнуў увагу, што Дырэктывай № 4 («Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь») урад задаў стратэгію па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу.

«Мне вельмі падабаецца, што дэманструюцца не толькі дасягненні ў гэтым сегменце эканомікі, але і паказваюцца праблемы, у тым ліку ў рэгіёнах, — выказаўся пра ўбачанае на форуме міністр. — На сённяшні дзень адна з нашых асноўных праграм — прапаноўваць больш рэлевантныя рашэнні для бізнесу».

Беларусь ужо восьмы раз, пачынаючы з 2011 года, далучаецца да ініцыятывы правядзення спецыяльнага Тыдня для малога і сярэдняга бізнесу. Глабальны рух аб'ядноўвае 170 краін, каб знайсці інавацыйныя рашэнні для прадпрымальніцтва. У праграме Тыдня — выстаўкі, форумы, круглыя сталы і канферэнцыі на актуальныя тэмы.

Ганна ЮНЧЫЦ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.