Вы тут

Міншчына сустракае джаз


Адкрыты фестываль-конкурс джазавай музыкі «Чысць», які ўзяў пачатак у 2012 годзе па ініцыятыве Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, шосты раз збірае гасцей і ўдзельнікаў. Сёлета творчы форум пройдзе ў межах праекта «Міншчына сустракае джаз» 24—25 лістапада ў Чысцінскім сельскім доме культуры, які ўваходзіць у Цэнтралізаваную клубную сістэму Маладзечанскага раёна.


Удзел у фестывалі традыцыйна бяруць найлепшыя аматарскія калектывы (аркестры і салісты ўстаноў культуры, калектывы школ мастацтваў і каледжаў, без абмежавання ўзросту ўдзельнікаў) не толькі з Мінскай вобласці, але і з іншых рэгіёнаў краіны. На сёння свой удзел пацвердзілі паўтара дзясятка салістаў і каля дзесяці ансамбляў, у тым ліку з Брэстчыны і Магілёўшчыны. «Фестываль адкрыты для ўсіх ахвотных, таму чакаем і сольных выканаўцаў, і бэнды — да 20 лістапада прымаюцца заяўкі», — расказаў «Звяздзе» дырэктар Чысцінскага дома культуры Генадзь Сушко.

Удзельнікі конкурсу прадстаўляюць джазавую музыку ўсіх кірункаў, а прафесійнае журы, якое ацэньвае ўзровень выканальніцкага майстэрства, тэхніку валодання інструментамі, увасабленне сцэнічнага вобраза, адзначыць найлепшых дыпломамі і прызамі. Акрамя таго, у праграме — майстар-клас ад вядомых джазавых бэндаў і салістаў, агульнае выступленне ўдзельнікаў і журы, Арт-майстэрня «Садружнасць».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.