Вы тут

У Беларусі правераць усе гіпсакардонныя канструкцыі вялікай плошчы


Камісія па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Беларусі прыняла рашэнне праверыць усе гіпсакардонныя канструкцыі вялікай плошчы ў гандлёвых цэнтрах краіны. Пра гэта «Звяздзе» паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


Такім чынам, мясцовыя распарадчыя і выканаўчыя органы да 19 лістапада складуць спісы аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей, дзе выкарыстоўваюцца канструкцыі з гіпсакардону. Яшчэ месяц спатрэбіцца на іх агляды. Вынікі паступяць у МНС, дзе іх абагульняць.

Нагадаем, што 12 лістапада ў мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры «Арэна-сіці» абвалілася частка падвеснай столі з гіпсакардону, з-за чаго пацярпеў адзін чалавек. Цяпер дзейнасць цэнтра часткова прыпынена, пытанне пра аднаўленне паўнавартаснай работы будзе ставіцца толькі пасля правядзення ўсіх неабходных экспертыз.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Гіпсакардон — на праверку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?