Вы тут

Каб Мінск заўсёды быў зялёным!


У Мінску з’явілася алея, высаджаная з нагоды 30-годдзя ўтварэння Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


30 дрэўцаў вярбы серабрыстай і памятны знак упрыгожылі пляцоўку ў раёне вуліцы Васняцова ў гонар юбілею прыродаахоўнай службы сталіцы.

– Алея на гэтым месцы была закладзена крыху раней сіламі супрацоўнікаў камітэта і адміністрацыі Завадскога раёна Мінска, – расказаў старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк. – Ствараючы яе, мы бярэм на сябе абавязацельствы кожны год высаджваць тут яшчэ не менш як 30 дрэў.

Выбар менавіта гэтай пароды дрэва Сяргей Міхайлавіч патлумачыў месцам размяшчэння алеі – каля Сляпянскай воднай сістэмы вярба будзе знаходзіцца ў больш натуральных умовах, таму зможа лепш прыжыцца.

На працягу свайго існавання Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць планамерную працу ў сферы прыродакарыстання і аховы наваколля на тэрыторыі горада. Галоўная мэта – стварэнне спрыяльных умоў для пражывання грамадзян: доступ да чыстай вады, незабруджанага паветра, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і многае іншае.

Датай заснавання камітэта лічыцца 29 лістапада 1988 года, калі было прынята рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў аб стварэнні Мінскага гарадскога камітэта па ахове прыроды.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.