Вы тут

Лукашэнка: Візіт Ільхама Аліева — новы крок да выбудоўвання адносін


Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас афіцыйных перагавораў з Прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі Ільхамам Аліевым. Спачатку прэзідэнты сустрэліся ў фармаце сам-насам.


«Беларусь вас чакала, — адзначыў беларускі лідар. — Было вельмі шмат інфармацыі аб афіцыйным візіце. Пры тым прычыны для гэтага былі розныя, часам фэйкавыя. Хоць гэта таксама вынік. Нават негатыўная нейкая інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці, яна таксама часам станоўчая. Таму непадробная была цікавасць да вашага візіту, мы даўно чакалі яго, вельмі шмат гаварылі пра Азербайджан».

Беларускі лідар дадаў, што беларусы ўспрымаюць Азербайджан як вельмі дружалюбную брацкую рэспубліку, з якой у нашай краіны ўстанавіліся вельмі добрыя адносіны — і паміж прэзідэнтамі, і ў міжурадавай камісіі, і ў эканоміцы. «Дастаткова сказаць, што за апошні год толькі амаль у 3,5 разы вырас наш гандаль. І пры тым хачу вам у чарговы раз пацвердзіць і запэўніць, што закрытых тэм ніколі ў нашых адносінах не будзе», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час бакі жылі ў адной дзяржаве, таму людзі мы вельмі блізкія. Хочацца гэтага ці не, карані сыходзяць у савецкі перыяд. Прэзідэнт выказаў меркаванне, што і 10-15 пакаленняў назад нашы суайчыннікі мелі добрыя ўзаемаадносіны.

Беларускі лідар дадаў, што ў шматлікіх сферах у нас ёсць дасягненні, аднак ёсць, да чаго імкнуцца і што дадаваць. «Упэўнены, што ваш візіт у Беларусь сёння будзе новым крокам да выбудоўвання нашых адносін на перспектыву», — падкрэсліў ён.

У адказ Ільхам Аліеў падзякаваў за запрашэнне і сказаў, што вельмі рады ў чарговы раз пабываць на брацкай беларускай зямлі. Паводле яго слоў, частыя візіты прэзідэнтаў у абедзве краіны — гэта паказчык адносін, вельмі блізкіх і сяброўскіх сувязяў. Кіраўнік Азербайджана таксама звярнуў увагу, што нашы народы на працягу многіх гадоў мелі зносіны і ўзаемадзейнічалі, а ў перыяд незалежнасці супрацоўніцтва выйшла на зусім новы ўзровень.

Ільхам Аліеў заявіў, што сёння ў Азербайджане, калі у грамадстве гавораць пра Беларусь, заўсёды вельмі пазітыўныя пачуцці. Ён падкрэсліў: у Азербайджане Беларусь лічаць брацкай краінай, адным з самых блізкіх партнёраў не толькі на прасторы былога СССР, але і ў свеце. Таму ёсць шмат прычын — і асабістыя адносіны прэзідэнтаў у тым ліку.

Прэзідэнт Азербайджана звярнуў увагу, што адносіны нашых дзяржаў адрознівае той факт, што ўсё, пра што бакі дамаўляюцца, выконваецца. Ён нагадаў, што мы падтрымліваем адзін аднаго ва ўсіх міжнародных структурах, развіваецца прамысловая кааперацыя, супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, культуры і адукацыі, па ўсіх напрамках ёсць пазітыў, добры настрой і канкрэтныя вынікі.

«Мой цяперашні візіт — не толькі магчымасць абмеркаваць, што было зроблена, прааналізаваць, падвесці вынік, але і таксама намеціць шляхі далейшага супрацоўніцтва, збліжэння. Упэўнены, у гэтым кірунку мы сёння прымем важныя рашэнні», — заявіў Ільхам Аліеў.

Ён таксама запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Азербайджан у любы зручны час.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».