Вы тут

Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва адзначаюць у 144 краінах


Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва ў сярэдзіне лістапада адзначаюць у 144 краінах. З гэтай нагоды ў сталіцы прайшла сустрэча, дзе жанчыны абмеркавалі крыптавалюту, лічбавізацыю і сучасныя тэндэнцыі ў бізнесе.


Іаанна КАЗАНА-ВІШНЯВЕЦКІ, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі, прывітала бізнесвумен. Яна адзначыла, што гендарная роўнасць і пашырэнне правоў жанчыны прызнаны крытычна важнымі аспектамі ўстойлівага развіцця. У Мэтах устойлівага развіцця ёсць сем пунктаў, якія датычацца жанчын, і 17 паказчыкаў, па якіх адсочваюць, наколькі жанчыны ўключаюцца ў развіццё на роўных магчымасцях.

«На жаль, на сёння сярэдні жаночы бізнес адстае па памеры і дынаміцы росту ў параўнанні з канкурэнтамі-мужчынамі. Мы можам паглядзець на статыстычныя даныя, — гаворыць Іаанна Казана-Вішнявецкі. — Вядомы факт, што жанчыны ў Беларусі атрымліваюць у сярэднім на 25 % менш, чым мужчыны. І гэта праблема, якая датычыцца і іншых краін. У сярэднім у свеце розніца ў заработнай плаце паміж жанчынамі і мужчынамі 23 %. Другое — гэта статыстыка па доступе да фінансавання. Тут размова ідзе аб жанчынах-лідарах у бізнесе. Імавернасць адмовы ў выдачы крэдыту на развіццё бізнесу для жанчын на 55 % вышэйшая, чым для мужчын».

У Беларусі ў асноўным жанчыны адказваюць за выкананне розных хатніх абавязкаў. Пастаянны каардынатар ААН расказала пра статыстычныя даныя па выніках апытання. Каля 40 % жанчын і толькі 9 % мужчын, якія вядуць бізнес, выконваюць амаль усю працу па доме. 37 % жанчын і толькі 0,74 % мужчын гавораць, што догляд дзяцей з'яўляецца іх абавязкам. Падобныя лічбы і ў адказах на пытанне «Хто застаецца дома, калі дзеці хварэюць?» — 32 % жанчын і толькі 1 % мужчын.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: За роўныя правы

Выбар рэдакцыі

Культура

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю. 

Культура

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​