Вы тут

Праект «Калідорныя дзеці» рэалізуецца на Міншчыне


Не ўсе сем'і, асабліва маладыя, маюць уласнае жыллё. Некаторыя здымаюць кватэру, хтосьці жыве ў інтэрнаце. У дзяцей, чый дом — сямейны інтэрнат, месцам для гульняў, як правіла, становіцца калідор. Пагадзіцеся, не самая прыстасаваная для гэтага прастора. Ды і канфлікты з суседзямі, якім не падабаюцца шум і дзіцячыя крыкі, пры гэтым не рэдкасць.


Таму і ўзнікла ідэя адкрыць у інтэрнатах пакоі, прыстасаваныя для дзіцячага вольнага часу. Праект «Калідорныя дзеці» дазваляе вырашыць гэтыя праблемы.

Быццам бы такая простая думка, але дзякуючы праекту, які нарадзіўся з яе, «калідорныя дзеці» ў некалькіх інтэрнатах краіны ўжо не бегаюць па калідорах, а займаюцца ў спецыяльна абсталяваным пакоі, дзе ёсць умовы як для рухомых, так і для інтэлектуальных гульняў, для хобі і стасункаў.

Праект падтрымалі гарадскія ўлады і аб'яднанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На Міншчыне ён рэалізуецца ў Жодзіне і Маладзечне і быў у ліку іншых прадстаўлены на абласным міжведамасным семінары па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях», які адбыўся 20 лістапада ў Маладзечне.

Акрамя гэтага, удзельнікі міжведамаснага семінара — прадстаўнікі праваахоўных органаў, камісій па справах непаўналетніх гаррайвыканкамаў, супрацоўнікі аддзелаў адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, медыкі і іншыя абмеркавалі актуальныя пытанні па абароне правоў дзяцінства і абмяняліся вопытам сваёй работы.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».