Вы тут

Беларускі рэжысёр стаў пераможцам IDFA


Найпрэстыжнейшы міжнародны фестываль дакументальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме ўчора, 21 лістапада, назваў пераможцаў і адным з іх аказалася карціна беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы.


Фільм “Сума” пра сяброўства амаль 90-гадовага польскага мастака Анджэя Струмілы і маладой беларускі Марыі, якая ўцякае ад мужа і звычайнага жыцця на яго дзівосную “выспу”, атрымаў прыз IDFA як “найлепшы дакументальны фільм сярэдняй працягласці” (IDFA Award for Best Mid-Length Documentary), то бок стаў першым у секцыі.

Андрэй Куціла па праву лічыцца адным з найцікавейшых беларускіх дакументалістаў, яго аўтарству належаць карціны “Госці”, “25”, “Цар гары”, “Стрыптыз і вайна”. Фільм “Сума” не проста трапіў у праграму IDFA – тут адбылася яго сусветная прэм’ера, што прынесла і першую ўзнагароду, прычым узнагароду галоўнага кінафестывалю дакументальнага кіно.

Мяркуецца, што бліжэйшым часам паказ стужкі будзе арганізаваны і ў Мінску.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».