ААТ “Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа”— найбуйнейшы ў нашай краіне вытворца кніжнай прадукцыі. На дадзены момант вытворчыя магутнасці прадпрыемства дазваляюць выпускаць каля 5 мільёнаў экзэмпляраў кніг у год у цвёрдым пераплёце і да 20 мільёнаў брашур.
- Мы спецыялізуемся на выпуску шматкаляровай прадукцыі, надрукаванай афсетным спосабам, кніжнай прадукцыі розных фарматаў і аб’ёмаў у цвёрдым, мягкім і інтэгральным пераплёце, змацаванай ніткамі, дротам і бесшвейным спосабам змацавання, -- расказвае дырэктар паліграфкамбіната Ігар МАЛАНЯК. – 80 працэнтаў ўсіх падручнікаў для беларускіх школьнікаў выпускаюцца менавіта ў нас. Таксама мы спецыялізуемся на выпуску вучэбнай літаратуры і кніг метадам Брайля для невідушчых дзяцей і дзяцей з дрэнным зрокам.
За сваю больш чым пяцідзесяцігадовую гісторыю калектыў прадпрыемства дамогся многага. Прадукцыя камбіната ўдзельнічала ва Ўсесаюзных і Міжнародных конкурсах кнігі. Больш як 250 выданняў узнагароджаны дыпломамі і граматамі. Гонарам калектыва стала 12-томная Беларуская энцыклапедыя, якую бібліятэка ААН прызнала адным з найлепшых выданняў у свеце.
Толькі ў бягучым годзе прадукцыя ААТ “Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа” атрымала шэраг прэстыжных прафесійных узнагарод. Так, Гран-Пры і дыпломам імя Францыска Скарыны было адзначана паліграфічнае выкананне кнігі “Сусветная спадчына Францыска Скарыны” на нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі –2018” у рамках XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. На тым жа конкурсе Грын-пры у тэматычнай намінацыі “Фотапогляд–2018” атрымаў фотаальбом “Мінск скрозь стагоддзі”. А на Рэспубліканскім конкурсе “Майстар паліграфіі” гэты фотаальбом атрымаў дыплом першай ступені ў намінацыі “Лепшае паліграфічнае выкананне кніжнага выдання”. Былі сёлета і іншыя перамогі на прафесійных конкурсах.
Паліграфкамбінат з’яўляецца адзіным прадпрыемствам у галіне па выпуску мініацюрных выданняў, а таксама распрацоўшчыкам ТУ па мініацюрных выданнях. Калектыў прадпрыемства цалкам заслужана ганарыцца разнастайнасцю фарматаў і відаў афармлення кніжнай прадукцыі…
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота Андрэя САЗОНАВА
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.