Вы тут

Сёмы міжнародны фестываль JAZZinMinsk адкрыўся ў беларускай сталіцы


З чацвярга па нядзелю на дзвюх пляцоўках, у Палацы прафсаюзаў і Палацы Рэспублікі, штодня праходзяць канцэрты з удзелам амаль 50 знакамітых джазменаў з Латвіі, Іспаніі, Польшчы, ЗША, Францыі, Швейцарыі і Карыбскіх астравоў, прычым афра-карыбскі джаз у Мінску гучыць упершыню.


Як гаворыць заснавальнік фэсту маэстра Яўген Уладзіміраў, «джаз прыдатны для публікі ад 7 да 92 гадоў і нават старэйшай», і настолькі карысны для развіцця нейронных сувязяў у мозгу ды абуджэння творчых здольнасцяў чалавека, што дактары мусяць прапісваць яго пры стрэсах ды хранічнай стомленасці. А калі сур’ёзна, то арганізатары практычна гарантуюць наведнікам мноства добрай музыкі і сцэнічных імправізацый, а як след – выдатны настрой на ўвесь канец тыдня.

Дарэчы, у першы дзень фэсту музыканты аддалі даніну павагі і памяці вядомаму беларускаму кампазітару Ігару Лучанку, які нядаўна пайшоў з жыцця. «Ігар Міхайлавіч вядомы як класічны меладыст, але і джаз не быў яму чужым, і ён не раз выконваў з Яўгенам Уладзіміравым некаторыя творы, а нас усіх натхняў на далейшае развіццё джазавай культуры», - адзначыў старшыня аргкамітэту і партнёр Міжнароднага фестывалю JAZZinMINSK, кіраўнік многіх прадпрымальніцкіх ініцыятыў Уладзімір Карагін. Закрыццё з фэсту пройдзе ў стылі інтэлігентнага, «рэспектабельнага» джазу 60-х – яго прадставіць трубач і спявак Майкл Варэкамп (ЗША-Нідэрланды), якога крытыкі называюць другім Луі Армстронгам.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.