Вы тут

ФСБ Расіі пацвердзіла затрыманне ўкраінскіх караблёў у Керчанскім праліве


Расійскія вайскоўцы абстралялі і захапілі два баявыя катары, параніўшы некалькіх маракоў. Інцыдэнт каля Керчанскага праліва, які злучае Чорнае мора з Азоўскім, развіваўся з раніцы нядзелі, калі расійскі памежны катэр пратараніў ўкраінскі буксір. Пётр Парашэнка прапануе ўвесці ваеннае становішча ва Украіне.


Расія і Украіна абвінавачваюць адзін аднаго ў правакацыі. Кіеў сцвярджае, што два браняваныя катэры і буксір ішлі з Адэсы ў Марыупаль праз Керчанскі праліў і загадзя папярэдзілі пра гэта расіян, а Масква кажа, што ўкраінцы парушылі мяжу.

Інцыдэнт стаў чарговым абвастрэннем канфлікту Украіны і Расіі.

"Па аператыўнай інфармацыі малыя браняваныя артылерыйскія катэры "Бердзянск", "Нікаполь" паражаны агнём праціўніка і страцілі ход. Рэйдавы буксір "Яны-Капу" таксама прымушаны да прыпынку. Караблі захопленыя спецназам РФ", - паведаміў вечарам у нядзелю прэс-цэнтр украінскага флоту .

ФСБ Расіі пацвердзіла, што затрымала ўкраінскія караблі, паведамілі расійскія агенцтвы.

"З мэтай прымусовага спынення ўкраінскіх ваенных караблёў ўжыта зброя. У выніку ў тэрытарыяльных водах РФ у Чорным моры ўсе тры судны ВМС Украіны затрыманыя. Тром параненым ваеннаслужачым ВС Украіны аказалі медыцынскую дапамогу. Пагрозы іх жыццю няма", - цытуе заяву ФСБ дзяржагенства РІА Навіны.

МЗС Украіны расцаніў дзеянні Расіі ў дачыненні да караблёў ВМС ВСУ як парушэнне нормаў Статута ААН і Канвенцыі ААН па марскім праве, гаворыцца ў заяве ведамства.

"Правакацыйныя дзеянні з боку РФ у Чорным і Азоўскім моры перайшлі мяжу і сталі ўжо агрэсіўнымі", - заявілі ў міністэрстве.

Там канстатавалі, што караблі Расіі ў парушэнне свабоды навігацыі "неправамерна ўжылі сілу" ў адносінах да караблёў ВМС Украіны.

"Такія дзеянні нясуць у сабе пагрозу бяспецы ўсіх дзяржаў Чарнаморскага рэгіёну, а такім чынам патрабуюць выразнай рэакцыі міжнароднай супольнасці", - гаворыцца ў паведамленні.

У сваіх заявах бакі спасылаюцца на Канвенцыю ААН па марскім праве, якая ўсталёўвае суверэнітэт дзяржаў над паласой у 12 марскіх міль ад берагавой лініі. Прыналежнасць вод ля берагоў Крыма залежыць ад таго, тэрыторыяй якой краіны лічыць сам Крым.

Кіеў неаднаразова скардзіўся на працяглыя прыпынкі і надгляды ўкраінскіх гандлёвых судоў, якія ідуць у азоўскія парты Марыупаль і Бердзянск, расійскія ўладамі, якія кантралююць дэ-факта абодва берагі Керчанскага праліва.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.