Вы тут

Сярэдняя працоўная пенсія па інваліднасці — 347 рублёў


Сёння ў нашай краіне пражываюць 568 тысяч людзей з інваліднасцю, у тым ліку 31,7 тысячы дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. На жаль, колькасць людзей з асаблівасцямі развіцця з кожным годам расце. І перад дзяржавай стаіць задача забяспечыць ім спрыяльныя магчымасці для жыцця і развіцця — толькі тады мы зможам паўнапраўна называцца грамадствам роўных магчымасцяў.


Многія людзі з інваліднасцю з прычыны абмежаванняў па здароўі не могуць працаваць, таму важным элементам сацыяльнай падтрымкі для іх з'яўляюцца дзяржаўныя дапамогі. Асноўны прыбытак інвалідаў — пенсія. «Сярэдні памер працоўнай пенсіі па інваліднасці ў лістападзе гэтага года склаў каля 347 рублёў. Столькі атрымлівае чалавек, які мае працоўны стаж, але, атрымаўшы інваліднасць, ужо не працуе. Інвалідам з дзяцінства выплачваюць сацыяльную пенсію — у сярэднім каля 205 рублёў», — расказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр РУМАК.

Ён таксама адзначыў, што сярод дапамог для сем'яў з дзецьмі немалую частку складаюць выплаты сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. «Акрамя таго, летась была дадзена магчымасць працаваць на паўстаўкі бацькам, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда», — дадаў намеснік міністра.

Ён таксама адзначыў, што сярод дапамог для сем'яў з дзецьмі немалую частку складаюць выплаты сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. «Акрамя таго, летась была дадзена магчымасць працаваць на паўстаўкі бацькам, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда», — дадаў намеснік міністра. Дарэчы, з 31,7 тысячы дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў толькі 650 знаходзяцца ў інтэрнатных установах. Пераважная большасць, паводле слоў Аляксандра Румака, выхоўваецца ў сем'ях, у хатніх умовах.

Многія, атрымаўшы інваліднасць, тым не менш хочуць працягваць працаваць, імкнуцца рэалізаваць свой патэнцыял — крыху больш за 86 тысяч людзей з інваліднасцю працуюць. Па словах намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі створана адпаведная заканадаўчая база, якая вызначае палітыку занятасці для гэтай катэгорыі.

Так, для людзей з інваліднасцю пры прыёме на работу не ўстанаўліваецца выпрабавальны тэрмін, у іх ёсць магчымасць прайсці перанавучанне, атрымаць новую прафесію. Наймальнікам кампенсуюцца выдаткі на абсталяванне рабочых месцаў для інвалідаў. Таксама любы чалавек з асаблівасцямі развіцця пры жаданні можа атрымаць субсідыю на арганізацыю сваёй справы.

«Цяпер няма такога паняцця, як рабочая або нерабочая група інваліднасці, — заявіў дырэктар РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі Васіль СМЫЧАК. — Чалавек з любой групай можа працаваць пры жаданні і адсутнасці супрацьпаказанняў да таго або іншага роду дзейнасці».

— Калі раней па выніках абследавання вызначалася, кім можа працаваць чалавек з інваліднасцю, што ўскладняла выбар прафесій, то цяпер мы пайшлі на тое, каб праграма выяўляла, якая праца проціпаказаная чалавеку з улікам яго захворвання, — растлумачыў Аляксандр Румак.

У першым квартале наступнага года будзе створана новая індывідуальная праграма рэабілітацыі інваліда — цяперашнія працуюць недастаткова добра. «Ёсць даручэнне распрацаваць новую індывідуальную праграму рэабілітацыі, узгадніць яе з усімі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі, а таксама грамадскімі аб'яднаннямі інвалідаў. Акрамя таго, упершыню ў Беларусі будзе прынятая і ўкаранёная індывідуальная праграма рэабілітацыі і абілітацыі дзіцяці-інваліда. Сёння асобнай такой праграмы ў нас няма», — сказаў Васіль Смычак.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Да роўных магчымасцяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».