Вы тут

Малпаў - пад арышт


Фота пад назвай «Малпы-правапарушальнікі» прыцягнула ўвагу кітайскіх карыстальнікаў інтэрнэту.  На здымку некалькі малпаў у клетках з шыльдамі «Затрыманне на 15 сутак за рабаванне», «Затрыманне на 10 сутак за прычыненне цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці» або «Затрыманне на месяц за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Фота было знята ў ландшафтным парку «Востраў малпаў» на паўвостраве Наньвань правінцыі Хайнань. Па словах генеральнага дырэктара парка, пачынаючы з 1999 году, частка малпаў, якіх утрымліваюць у няволі, выпускаюць на «Востраў малпаў». Але пасля вяртання ў прыроду некаторыя малпы часта ладзяць бойкі, некаторыя дарослыя малпы крыўдзяць маленькіх малпачак, іншыя ж крадуць у турыстаў сумкі, смартфоны або іншыя рэчы. Таму адміністратары парку садзяць такіх «правапарушальнікаў» у клеткі на некаторы час. 

Стала вядома, што ў многіх ландшафтных парках і заапарках Кітая спецыяльна былі пабудаваныя «турмы», каб браць пад варту распешчаных малпаў на некаторы час дзеля забеспячэння бяспекі турыстаў і іншых малпаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».