На прэстыжным конкурсе прыгажосці Miss Supranational-2018, які праходзіць зараз у Польшчы, прадстаўніца Беларусі Маргарыта Мартынава стала ўлаладьніцай звання "Міс топ-мадэль Еўропы".
22-гадовая ўраджэнка Слоніма ўжо мае ў актыве ўдзел у нацыянальным конкурсе прыгажосці "Міс Беларусь 2018" і званне 1-ай віцэ-міс, а таксама перамогу ў конкурсе "Каралева прыгажосці — Міс Гродна" (2017).
За карону Miss Supranational сёлета спаборнічаюць дзяўчаты з больш чым 70 краін свету. Фінальнае шоу адбудзецца 7 снежня, а яго тэлеверсію пакажа суайчыннікам тэлеканал АНТ праз тыдзень, 15 снежня.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота прэс-службы АНТ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.