Вы тут

У Мінску прайшоў Міжнародны калядны кірмаш


Смачна, з музыкай і спевамі і на карысць дзецям — у Мінску прайшоў Міжнародны калядны кірмаш, які штогод традыцыйна арганізоўвае клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў. Больш за 28 пасольстваў замежных краін прынялі ўдзел у дабрачынай акцыі.


Нямецкія каўбаскі і англійскі чай, украінскае сала і чэшскія напоі — гэтым і не толькі можна было пачаставацца, а таксама набыць сувенірную прадукцыю, прадстаўленую рознымі краінамі свету. І ўсё гэта пад суправаджэнне дынамічных танцаў і цудоўных спеваў — пляцоўка гатэля "Рэнесанс", дзе ладзілася мерапрыемства, на нейкі час ператварылася ў мультыкультурнае асяроддзе.

 

 

 

 

 

 

 

 

З усіх бакоў — размовы на розных мовах, разнастайныя нацыянальныя ўборы, розныя колер скуры і валасоў, але адно аб'ядноўвала тых, хто тут сабраўся, — гэта ўсмешкі на тварах. Бо ўсе гэтыя людзі рабілі добрую справу, дапамагалі дзецям. Набываючы страву ці сувенір, кожны рабіў свой унёсак у дабрачынную скарбонку. Сродкі, якія будуць сабраны падчас акцыі, пойдуць на дабрачынныя мерапрыемствы.

Андрэй САЗОНАЎ

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.