Вы тут

6-7 снежня Мінск прыме традыцыйны турнір па мастацкай гімнастыцы


Амаль 100 гімнастак з 10 краін паспрачаюцца за ўзнагароды 16-га Міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач. Турнір праводзіцца ў Мінску з 2002 года і ўжо заняў сваё важнае месца ў міжнародным календары.


Цяперашні турнір асаблівы: 30 гадоў таму Марына Лобач, заваяваўшы «золата» Сеула, стала першай савецкай алімпійскай чэмпіёнкай па мастацкай гімнастыцы. Сёлета ў Палацы мастацкай гімнастыкі гледачы ўбачаць спартсменак з Расіі, Украіны, Італіі, Ізраіля, Літвы, Эстоніі, Кіпра, Польшчы, Казахстана, традыцыйна моцным будзе склад і беларускай каманды. Узнагароды будуць разыграны ў трох узроставых катэгорыях, галоўным прызам, за перамогу ў мнагабор'і старшай групы, стане імянная статуэтка Марыны Лобач, падрыхтаваная адным з галоўных арганізатараў спаборніцтваў, Прэзідэнцкім спартыўным клубам.

Сярод перспектыўных гімнастак гледачы ўбачаць беларуску Ганну Каменшчыкаву. Сёлета яна перамагала на турніры «Хрустальная ружа», які папярэднічае дамашняму этапу Кубка свету. На чэмпіянаце Еўропы ў Гвадалахары спартсменка заваявала «серабро» ў кампазіцыі з булавамі.

Адзначым, што турнір Марыны Лобач ужо традыцыйна стаў добрым стартам для будучых зорак мастацкай гімнастыкі. У будучыні яго ўдзельніцы будуць вызначацца на чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Старт для будучых чэмпіёнак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».