Вы тут

У «Мастацкай літаратуры» рыхтуецца кніга, прысвечаная Мустаю Карыму


У мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтуецца да друку кніга, прысвечаная класіку башкірскай літаратуры Мустаю КАРЫМУ.


Пад адной вокладкай выдання, ідэю якога падтрымалі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, будуць змешчаны творы башкірскага паэта і празаіка, а таксама артыкулы, прысвечаныя Мустаю Карыму. Да ўдзелу ў адмысловым зборніку спрычыніліся і пісьменнікі з рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі: вядомы балкарскі паэт і перакладчык, ганаровы старшыня Клуба пісьменнікаў Каўказа Саліх Гуртуеў, башкірская паэтэса Зульфія Хананава, чувашскі перакладчык Валеры Тургай. Пра тое, як узнікла сама ідэя выдання, чаму выбар прыпаў менавіта на Мустая Карыма, расказвае дырэктар выдавецтва пісьменнік Алесь Бадак:

— Па-першае, наступны год юбілейны для класіка башкірскай літаратуры: нарадзіўся Мустай Карым у 1919-м... Па-другое, імя паэта добра вядомае і ў Беларусі. Яго вершы ў ранейшыя дзесяцігоддзі пераклалі на беларускую мову Іван Калеснік, Сцяпан Гаўрусёў, Валянцін Лукша. З Карымам добра сябравалі і беларускія паэты-класікі. Мы, дарэчы, акрамя кнігі, пра якую ідзе гаворка, збіраемся выдаць яшчэ і вершаваны зборнік башкірскага майстра вершаскладання ў перакладзе на беларускую мову. Ёсць у нашым выдавецтве такая серыя — «Сябрына: паэзія народаў Расіі». Ужо пабачылі ў ёй свет кнігі ўдмурта Вячасла Ар-Сяргі і татарына Роберта Мінуліна. Дзякуючы руплівасці беларускіх перакладчыкаў, спадзяюся, у хуткім часе серыя папоўніцца і кнігай вершаў Мустая Карыма.

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: Мустай Карым — дружба на стагоддзі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».